Джордж Баланчын
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джордж Баланчын (англ.: George Balanchine; пры нараджэнні Георгій Мелітонавіч Баланчывадзэ, груз. გიორგი მელიტონის ძე ბალანჩივაძე; 9 [22] студзеня 1904, Санкт-Пецярбург — 30 красавіка 1983, Нью-Ёрк) — харэограф, які паклаў пачатак амерыканскаму балету і сучаснаму неакласічнаму балетнаму мастацтву.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 9 [22] студзеня 1904 года ў Санкт-Пецярбургу. У 1914—1921 гадах вучыўся ў Тэатральным вучылішчы пры Марыінскім тэатры.
У 1923 годзе ўпершыню выступіў як балетмайстар. З 1924 года эміграваў з СССР. У 1925—1929 гадах — галоўны балетмайстар у трупе «Рускі балет С. П. Дзягілева». У 1933 годзе ў ЗША арганізаваў «Школу амерыканскага балета», з якой вырасла трупа «Амерыканскі балет» (з 1948 года — «Нью-Ёрк сіці бале»). Баланчын ставіў сюжэтныя балеты («Блудны сын» Пракоф’ева, 1929; «Апалон, валадар муз» Стравінскага, 1929), пазней — «абстрактныя» балеты («Канчэрта-барока» на музыку Баха, 1941; «Бале імперыяль» на музыку Чайкоўскага, 1941, і інш.).
Памёр 30 красавіка 1983 года ў Нью-Ёрку.
Remove ads
Зноскі
- Баланчин Джордж // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- Walker K. S. George Balanchine // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Georgy Melitonovich Balanchivadze // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads