Дзвінаса (рака)
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзвінаса́[2], Сытніца (у верхнім цячэнні) — рака ў Лагойскім і Вілейскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Вілія (басейн Нёмана).
Даўжыня ракі 54 км. Плошча вадазбору 614 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 ‰.
Асноўныя прытокі: Малка, Рудаўка, Балавец, Вейнка, Дзвонка, Грамніца, Бараўлянка.
На рацэ: Плешчаніцкае вадасховішча.
Пачынаецца каля вёскі Задворнікі Лагойскага раёна, цячэ ў межах Мінскага ўзвышша, вусце каля вёскі Стахі Вілейскага раёна. Даліна амаль не выражана. Пойма двухбаковая, пераважна забалочаная (асабліва ў ніжнім цячэнні), шырыня яе 100—150 м. Рэчышча ў верхнім цячэнні на працягу 3,3 км каналізаванае, яго шырыня ў межань 5—15 м. Берагі стромкія. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных каналаў.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads