Вейнка

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вейнка, Падвейна, Вейніца — рака ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Дзвінаса (басейн Нёмана).

Хуткія факты Вейнка, Характарыстыка ...
Remove ads

Назва

На думку В. Жучкевіча, Вейнка — назва-характарыстыка: расчышчанае, «звеянае» месца, гладкае. Назва ракі вытворная ад імя паселішча[1].

На думку К. Бугі, назва Вейна балцкага паходжання. Назва параўноўваецца з літоўскім гідронімам Vija, латышскім Vija[2][3].

На думку Я. Развадоўскага назва Вейна паходзіць з фінскай[4], ад фінскіх апелятываў väinä і да т. п.[5].

На думку А. Рогалева, гідронім Вейна роднасны старадаўняму слову вея — «галінка» і дзеяслову віць. У ім адлюстравана семантыка крывізны[6].

Так жа сама называецца прыток Дняпра рака Вейна, прыток дзвінскай Обшы рака Вейна.

Remove ads

Водаапісанне

Даўжыня ракі 20 км. Плошча вадазбору 98 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,3 м/км. Пачынаецца за 1 км у напрамку на поўдзень ад вёскі Раўнядзь, упадае ў Дзвінасу прыкладна за 0,9 км на захад ад вёскі Вейна. Вадазбор у паўночнай частцы Мінскага ўзвышша. Ад вытоку амаль да вёскі Пячное рака цячэ па лясістай мясцовасці, ніжэй на працягу 9,4 км да вусця рэчышча каналізаванае. Рака прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў.

Каля ракі вёскі Пячное, Чысты Бор, Вейна.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads