Плешчаніцкае вадасховішча

вадасховішча ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пле́шчаніцкае вадасхо́вішча[2][3][4], Войкаўскае вадасховішча[2][3] — вадасховішча ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі.

Хуткія факты Плешчаніцкае вадасховішча, Размяшчэнне ...

На рацэ Дзвінаса (за 34 км ад вусця), за 24 км на поўнач ад гарадскога Лагойск, каля заходняй ускраіны гарадскога пасёлка Плешчаніцы. Створана ў 1960[3] (1958[2][4]) годзе для рэгулявання рачнога сцёку, рэкрэацыі і спартыўных мерапрыемстваў. Плошча 2,04 км²[3]. Найбольшая глыбіня 6,3 м. Даўжыня 2,9 км. Найбольшая шырыня 0,9 км. Даўжыня берагавой лініі 7,3 км. Аб’ём вады 5,1 млн м³. Плошча вадазбору 232 км². Катлавіна выцягнутая ў напрамку з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Берагі пад лесам, правы забалочаны, левы высокі (1,5—3 м). Дно выслана ілам, на мелкаводдзі пяском. Сярэднегадавое ваганне ўзроўню вады 50 см. Замярзае ў пачатку снежня, лёд (таўшчыня 40—50 см) трымаецца да другой паловы сакавіка. Інтэнсіўна зарастае, асабліва ў верхняй частцы і ў заліве. Упадаюць рэкі Дрылянка і Рудаўка.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads