Дзень Святога Духа

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзень Святога Духа
Remove ads

Дзень Святога Духа — хрысціянскае і народнае свята Святога Духа, які згодна біблейскіх уяўленняў, праяўляецца ў людзях, асвячаючы іх, а гэта і з'яўляецца галоўнай мэтай стварэння і выратавання свету[1].

Хуткія факты Дзень Святога Духа ...

У праваслаўі святкуецца на 51-ы дзень пасля Вялікадня, гэта значыць на наступны дзень пасля Пяцідзясятніцы (Сёмухі) (заўсёды ў панядзелак). У праваслаўных цэрквах свята таксама носіць назву Панядзелак Святога Духа[2] (грэч. Δευτέρα τοῦ Ἁγίου Πνεύματος)[3].

У каталіцтве святкуецца на 50-ы дзень пасля Вялікадня, адначасова з Сёмухай (заўсёды ў нядзелю). У Рымска-каталіцкай царкве свята называецца таксама Свята Сашэсця Святога Духа[4].

У многіх дзяржавах Дзень Святога Духа з'яўляецца выхадным днём. У некаторых з гэтых краін свята вядомы як «другі дзень Пяцідзясятніцы».[5].

Remove ads

Гісторыя ўсталявання

Падрабязней гл. таксама: Дзень Святой Тройцы

Сашэсце Святога Духа на апосталаў у дзень Пяцідзясятніцы апісана ў Новым Запавеце ў кнізе Дзеянняў святых апосталаў: у пяцідзесяты дзень пасля Уваскрэсення Хрыстава (дзясяты дзень пасля Узнясення) апосталы знаходзіліся ў Іерусаліме, калі

" ... раптам зрабіўся шум з неба, як бы ад павеву моцнага ветру, і напоўніў увесь дом, дзе яны былі. І з'явіліся ім языкі падзеленыя, як бы вогненныя, і апусціліся па адным на кожнага з іх. І напоўніліся ўсе Духам Святым і пачалі гаварыць на іншых мовах, як Дух даваў ім вяшчаць. (Дзеян. 2:1-18) "

Свята ўсталяваны ў процідзеянне антытрынітарнай ерасі, якая адпрэчвала боскую прыроду Святога Духа і адзінасутнасць Яго з Богам Бацькам і Сынам Божым.[6]

Remove ads

Богаслужэнне

У праваслаўі

У богаслужэнні свята ў гонар Святога Духу пачынаецца вялікай вячэрняй. Распаўсюджаны звычай на прыходах адразу пасля літургіі ў нядзелю служыць дзявятую гадзіну і вялікую вячэрню. Сама вячэрня пачынаецца з малітвы Святому Духу: «Цару Нябесны», малітва «Цару Нябесны» ужо ў якасці стыхіры спяваецца яшчэ раз на «Госпадзі, клічу Цябе». Здзяйсняецца ўваход з кадзілам, а затым дыякан або святар прамаўляе вялікі пракімен сёмага гласа: «Які бог роўны веліччу Богу нашаму? — Ты — Бог, што чыніш цуды» (Пс. 76). Падчас вячэрні тройчы разам са святаром становяцца на калены, а святар чытае 7 малітваў, складзеных св. Васілём Вялікім, (першы і другі раз укленчанны іерэй чытае па дзве малітвы, а трэці раз — тры малітвы) Гэтыя малітвы пра Царкву, пра выратаванне ўсіх, хто моліцца і пра спачын душ усіх памерлых (у тым ліку і тых, што ў пекле). Гэта першае кленчанне паводле Тыпікона, якое здзяйсняюць вернікі пасля Вялікага посту. Увечар у храмах здзяйсняецца малое павячэр'е, на якім спяваецца канон Святому Духу, напісаны Феафанам. Ютрань на Духаў дзень гэта паўтор ютрані Дня Святой Тройцы, адрозненні ў тым, што ў гэтым выпадку не спяваецца паліелей і адпаведна са Статутам не чытаецца Евангелле; канон спяваецца на 14 (на Тройцу на 16); катавасія гэта ірмасы толькі першага канону (на Тройцу — абодвух канонаў); пахвальныя стыхіры на 4 (на Тройцу на 6) і адпуст іншы.

Больш інфармацыі На грэчаскай мове, На царкоўнаславянскай мове (транслітарацыя) ...

У каталіцтве

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads