Дзень сурка

папулярная традыцыя ў ЗША і Канадзе, якая адзначаецца штогод 2 лютага From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзень сурка
Remove ads

Дзень сурка́ (англ.: Groundhog Day) — адна з найбольш папулярных традыцый у ЗША і Канадзе. Адзначаецца штогод 2 лютага. Паходзіць ад павер'я пенсільванскіх галандцаў, паводле якога, калі сурок выйдзе ў гэты дзень са сваёй нары і ўбачыць свой цень, то вернецца ў нару, а зіма працягнецца яшчэ шэсць тыдняў; калі ж ён не ўбачыць свайго ценю, то ў нару не вернецца, а вясна прыйдзе рана.

Хуткія факты Дзень сурка ...

У некалькіх гарадах і паселішчах ЗША і Канады ў гэты дзень праводзяцца фэсты, прысвечаныя мясцовым суркам-метэаролагам, якія прывабліваюць шматлікіх турыстаў.

Прадказанні Панксатонскага Філа (англ.: Punxsutawney Phil), самага першага афіцыйнага сурка-метэаролага ЗША, атрымалі сусветную вядомасць дзякуючы рамантычнай камедыі «Дзень сурка» (1993). Гэты папулярны галівудскі фільм таксама паспрыяў папулярызацыі Дня сурка ў тых краінах, дзе гэтая традыцыя раней была невядомая.

Нягледзячы на тое што традыцыя застаецца папулярнай у ХХІ стагоддзі, даследаванні не выявілі сувязі паміж сурком, які бачыць свой цень, і часам надыходу вясны[1].

Remove ads

Зноскі

  1. Lewis, Tanya. Groundhog Day: How Often Does Punxsutawney Phil Get It Right?. Live Science (2 лютага 2017).

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads