Панксатоні
горад, ЗША, штат Пенсільванія From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Панксатоні (англ.: Punxsutawney, [ˌpʌŋksəˈtɔːni]) — бора ў акрузе Джэферсан штата Пенсільванія, ЗША. Знаходзіцца за 129 км на паўночны ўсход ад Пітсбурга.
У 1907 годзе Панксатоні і Клэйсвіл аб’ядналіся ў Вялікі Панксатоні. У раёне здабываўся высакаякасны каменны вугаль. У горадзе былі прамысловыя прадпрыемствы, у тым ліку шкляны, металургічны і сталепракатны заводы, а таксама фабрыкі лёгкай прамысловасці. У 1940 годзе горад налічваў 9482 жыхары. Па перапісе 2000 года ў горадзе пражывала 6271 чалавек.
Назва Панксатоні мае індзейскія карані і ў перакладзе азначае «горад пяшчаных мушак».
Самы вядомы жыхар Панксатоні — Філ, сурок, які штогод «прадказвае» надвор’е ў Дзень сурка (2 лютага). Філ і горад, у якім ён жыве, сталі месцам дзеяння фільма 1993 года «Дзень сурка» (але амаль увесь фільм быў зняты ў Вудстаку, Ілінойс).
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads