Дзервяніскае
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзервяні́скае возера, Кальніца — возера ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Пыранка, за 32 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Гродна.
Плошча паверхні возера 1,04 км². Даўжыня 3,9 км, найбольшая шырыня 0,42 км. Даўжыня берагавой лініі каля 9 км. Схілы катлавіны стромкія. Вышыня схілаў 9—10 м. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі катлавіны.
Праз возера працякае рака Сламянка і злучае яго з азёрамі Вераўскае і Стаў. Таксама ўпадае ручай з возера Чартова.
Remove ads
Літаратура
- Дзервяні́скае во́зера // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6). — С. 107.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads