Дзеркаўшчына
вёска ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзе́ркаўшчына[1] (трансліт.: Dzierkaŭščyna, руск.: Дерковщина) — вёска ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Карабоўскага сельсавета.
Remove ads
Гісторыя
У 1663 г. згадваецца ў складзе Ашмянскага павету ВКЛ[2].
У 1806 годзе належала Бухавецкаму. У 1866 годзе ў вёсцы было 26 двароў, 196 жыхароў каталіцкага веравызнання, у фальварку — 56 жыхароў[3].
У 1940—1958 гадах была цэнтрам Дзеркаўшчынскага сельсавета[4].
СМІ
У 2000—2001 гадах выходзіла газета «Рэха Дзеркаўшчыны», заснавальнікам якой быў Зміцер Курцэвіч. Выйшла 10 нумароў[5]. Выданне асвятляла вясковыя праблемы[6].
Інфраструктура
Працуюць Дзеркаўшчынскі дзіцячы сад — базавая школа[7], цэнтр культуры[8], крамы, ФАП, пошта[9].
Славутасці
- Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (першая палова ХІХ стагоддзя) — 
 Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000381 - Сядзіба Дамейкі
 - Царква вялікамучаніка лекара Панцеляймона
 - Каталіцкія могілкі
 - Помнік Вялікай Айчыннай вайны[10]
 
Галерэя
- Царква вялікамучаніка лекара Панцеляймона
 - Старыя каталіцкія могілкі
 - Званіца касцёла
 - Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
 - Помнік Вялікай Айчыннай вайны
 
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
