Дзмітрый Іванавіч Дубяга

расійскі астраном беларускага паходжання From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзмітрый Іванавіч Дубяга
Remove ads

Дзмітрый Іванавіч Дубяга (3 кастрычніка 1849, вёска Соіна, Мсціслаўскі павет, цяпер Смаленская вобласць — 22 кастрычніка 1918) — расійскі астраном беларускага паходжання.

Хуткія факты Дзмітрый Іванавіч Дубяга, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 3 кастрычніка 1849 года ў Мсціслаўскім павеце Магілёўскай губерні ў шляхецкай сям’і Івана Сямёнавіча Рэпойта-Дубягі. Акрамя старэйшага, Дзмітрыя, былі яшчэ тры сыны і дачка.

У 1868 годзе скончыў з залатым медалём Магілёўскую мужчынскую гімназію, у 1872 годзе — фізіка-матэматычны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта.

Працаваў у Пулкаўскай астранамічнай абсерваторыі. У 1884—1918 гг. — дырэктар Казанскай абсерваторыі, з 1901 г. — дырэктар заснаванай ім паблізу Казані абсерваторыі імя Энгельгарта. У 1899—1905 гг. — рэктар Казанскага ўніверсітэта. Навуковыя працы па тэарэтычнай астраноміі, астраметрыі і гравіметрыі. Даследаваў арбіту спадарожніка Нептуна, стварыў тэорыю руху малой планеты. Па назіраннях казанскіх астраномаў склаў каталог каардынат 4 281 зоркі.

Памёр 22 кастрычніка 1918 года падчас моцнай эпідэміі іспанкі. Пахаваны пад Паўднёвай мірай Энгельгартаўскай абсерваторыі.

Remove ads

Зноскі

  1. Дубяго Дмитрий Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>
  2. Дубяго Дмитрий Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads