Дзмітрый Алегавіч Сурскі

беларускі дызайнер From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзмітрый Алегавіч Сурскі
Remove ads

Дзмітрый Алегавіч Сурскі (нар. 8 кастрычніка 1959, Мінск) — беларускі мастак, дызайнер.

Хуткія факты Дзмітрый Алегавіч Сурскі, Дата нараджэння ...

Старшыня Беларускага саюза дызайнераў, член Грамадскага савета па культуры Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, мінскага гарадскога Савета па манументальным мастацтве, Савета па прысуджэнні дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь.

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 8 кастрычніка 1959 года ў Мінску ў сям’і Алега Аркадзевіча Сурскага (1928—2012), беларускага дызайнера.

У 1982 годзе скончыў аддзяленне прамысловага мастацтва Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. Аднім з настаўнікаў у яго быў беларускі мастак-каліграф, плакатыст і педагог Павел Семчанка.

Працаваў мастаком-канструктарам Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута тэхнічнай эстэтыкі (1982—1988), загадчыкам сектара інстытута «Белбыттэхпраект» (1988—1989). Старшыня Беларускага саюза дызайнераў (з 1995).

Збірае калекцыю беларускага плакату, якая налічвае ўжо больш за 1000 графічных аркушаў.

Жыве і працуе ў Мінску[1].

Remove ads

Творчая дзейнасць

Кірункі творчасці — плакат, індустряльны дызайн, графічны дызайн, скульптура, афармленне кніг, рэклама.

Вынаходнік (мае 12 аўтарскіх пасведчанняў на прамысловыя ўзоры і вынаходкі)[2], член Беларускага саюза мастакоў. Аўтар вядомых плакатаў,

Аўтар вядомых плакатаў. Актыўна прадстаўляе беларускае мастацтва плакату за мяжой (у 2010—2011 выстаўкі плаката з калекцыі БСД былі праведзены ў Швейцарыі, Германіі і Літве).

У 2012 годзе курыраваў стварэнне музейных экспазіцый і выставак у помніку архітэктуры 16-19 стст. — нясвіжскім палацы Радзівілаў, а таксама выступіў сааўтарам эскізнага праекта выставачнай залы палаца.

Удзельнік і ўладальнік прэмій шматлікіх усесаюзных, рэспубліканскіх і міжнародных выставак і конкурсаў у Расіі, Беларусі, Германіі, Чэхіі, Фінляндыі, Японіі, Англіі, ЗША. Творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Мараўскай галерэі, музеях плаката гарадоў Лахты і Таяма.

Аўтар і выдавец альманаха «Pro дызайн», каталога «Знак-лагатып»[3], даведніка «Хто ёсць хто. Дызайн унутры і звонку»[4], кнігі «Тутэйшы дызайн. Асобы. Рэчы».

Асноўныя працы

  • «Аўтамабіль для моладзі» («Джынсавы аўтамабіль»), 1982[5]
  • Асартымент нажніц, 1986
  • Аўтаномны санітарна-гігіенічны комплекс, 1987
  • «Пегас», 2001
  • «Рыбацкія валёнкі», 2007
  • «Антыкрызісны зэдлік», 2012
  • «Эказэдлік», 2012
  • Аб’ект «Memento More», 2015

Фірмовыя стылі

  • Фірмовы стыль саюза прадпрымальнікаў і арандатараў Беларусі, 1988
  • Фірмовы стыль спартыўнага цэнтра «Волат», 1990
  • Фірмовы стыль Беларускага гуманітарна-адукацыйнага цэнтра, 1991
  • Фірмовы стыль фонда падтрымкі парламентарызма, 1997
  • Фірмовы стыль Палаца рэспублікі, 1999

Плакаты

  • «Эканомія ў быце», 1985
  • «Хлеб усяму галава», 1987
  • «Кадры вырашаюць усё», 1989
  • «Савецкае шампанскае — высокія тэхналогіі», 1995
  • «Керамін — кароль керамікі», 1999
  • «Стань трэндам», 2008
Remove ads

Галэрэя

Выдавецкая дзейнасць

  • Даведнік «Беларускі саюз дызайнераў»
  • Альманах «Pro дызайн» — 18 нумароў
  • Каталог «Знак-лагатып»[6]
  • Даведнік «Хто ёсць хто. Дызайн унутры і звонку»[7]
  • Кніга «Тутэйшы дызайн. Асобы. Рэчы»

Арганізацыя выставак

  • Выстаўка «Беларускі друкаваны плакат», Мінск, 1999 г.
  • Дызайн-біржа, Мінск, 2003—2005
  • Польска-беларускі фестываль графічнага дызайну «Дызайн Дыялога» (Мінск-Торунь) 2011 г.
  • Выстаўка швейных машын «Няскончаная п’еса для механічнага шыла», Мінск, 2010 г.[8]
  • Выстаўка ў межах Тыдня дызайну ў Літве, 2010 г.
  • Выстаўка «A POSTERiori: Ад аб’екта к плакату», Мінск, 2013 г.[9]
  • Выстаўка «Кульман. Ватман. Рэйсфедэр», Мінск, 2013 г.[10]
  • Выстаўка «Back in BSSR/Зноў у БССР», Мінск, 2014 г.[11]
  • Выстаўка «Ліхтарт», Мінск, 2014, 2015, 2017 гг.[12]
  • Выстаўка «Пастулат», Мінск, 2012, 2014, 2016, 2018 гг.[13]
Remove ads

Удзел у выстаўках

  • Усесаюзная выстаўка дыпломных работ, Тбілісі, 1983 г.
  • I Усесаюзны конкурс рэкламнага плаката, Масква, 1985 г.
  • Рэспубліканская выстаўка «Мір планеце Зямля», 1985 г.
  • Рэспубліканская выстаўка беларускага друкаванага плаката, Мінск, 1986 г.
  • Рэспубліканская выстаўка, прысвечаная XXVII з’езду КПСС.
  • Рэспубліканская маладзёжная выстаўка, Мінск, 1987 г.
  • Усесаюзная выстаўка плаката, Пенза, 1987.
  • I Усесаюзны конкурс друкаванага плаката, г. Масква, 1986 г.
  • Міжрэспубліканскі конкурс палітычнага плаката «Качество, экономия, организованность», Мінск, Вільнюс, Масква, 1986 г.
  • VI Рэспубліканская выстаўка плаката, Мінск, 1988 г.
  • Рэспубліканская маладзёжная выстаўка, Мінск, 1988 г.
  • Усесаюзная выстаўка «Плакат: перестройка, гласность, демократизация», Масква, 1989 г.
  • Міжрэспубліканскі конкурс палітычных плакатаў «Чалавек творца перабудовы», Кіеў, 1989 г.
  • Усесаюзная выстаўка відовішчнага плаката, Масква, 1990 г.
  • XIV Біенале ўжытковай графікі ў Брно, 1990 г.
  • Трыенале плаката ў Таяма, 1991 г.
  • Біенале плаката ў Лахты, 1991 г.
  • Выстаўка плаката ў Лондане «Private Pursuits & Public Problems», 1993 г.
  • Выстаўка плаката ў Нью-Ёрку «Revolutionary Posters from Central and Eastern Europe», 1993 r.
  • Выстаўка плаката ў Маскве, 1994 г.
  • Выстаўка плаката ў Белградзе, 2005 г.
  • Выстаўка плаката ў Бруселі, Берліне, Балонні 2009 г.
  • Выстаўка ў г. Морж (Швейцарыя)
  • Выстаўка ў Смаленску, 2013[14]
  • Выстаўка «Ліхтарт», Мінск, 2013, 2015
  • Выстаўка «Пастулат», Мінск, 2012, 2014
  • Міжнародныя пленеры ў Польшчы, 2013, 2014;
  • Выстаўка сучаснага мастацтва «Ад квадрата да аб’екта», 2014 г.
  • Выстаўка дызайна ў Гданьску «Design a Sztuka», 2015
Remove ads

Зноскі

  1. Патенты автора СУРСКИЙ ДМИТРИЙ ОЛЕГОВИЧ. www.findpatent.ru. Праверана 23 красавіка 2016.
  2. https://news.tut.by/ Архівавана 28 кастрычніка 2019.
  3. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2019. Праверана 26 красавіка 2016.
  4. Теперь ясно Кто есть Кто... внутри и снаружи!!!(недаступная спасылка). Marketing.by. Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2016. Праверана 23 красавіка 2016.
  5. Табурет — это непросто. tv.sb.by. Праверана 23 красавіка 2016.
  6. smolgazeta. Международная выставка дизайна в Смоленске. www.smolgazeta.ru. Праверана 23 красавіка 2016.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads