Дзмітрый Аляксандравіч Аснін
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзмітрый Аснін (нар. 6 ліпеня 1984, Брэст) — беларускі футбаліст (брамнік) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам брамнікаў у пінскай «Хвалі».
Remove ads
Клубная кар’ера
Выхаванец брэсцкай СДЮШАР-5, у 2001 годзе выступаў у Другой лізе за мінскі СКАФ, а ў сезоне 2002 гуляў у дублі брэсцкага «Дынама». З 2003 па 2008 год з перапынкамі быў іграком слонімскага «Камунальніка», у першай палове 2005 года, будучы футбалістам «Дарыды», дэбютаваў у Вышэйшай лізе.
У 2008—2011 гадах выступаў у ніжэйшых дывізіёнах Польшчы. Улетку 2011 года вярнуўся ў Беларусь, але не здолеў выратаваць «Баранавічы» ад вылету ў Другую лігу. У пачатку 2012 года папоўніў склад «Ліды», якая вярнулася ў Першую лігу. Стаў асноўным брамнікам лідчан і ў сезоне 2013 дапамог ім заняць чацвёртае месца, аднак на наступны год быў выцеснены са складу Сяргеем Курганскім. Сезон 2015 правёў у якасці асноўнага брамніка светлагорскага «Хіміка».
У сакавіку 2016 года прыбыў на прагляд у брэсцкае «Дынама»[2] і ў выніку пачаў сезон у складзе роднага клуба. Спачатку быў другім брамнікам пасля Дзяніса Дзячко, але хутка заняў месца ў стартавым складзе брэстчан. У студзені 2017 года пакінуў «Дынама»[3] і неўзабаве падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам»[4], дзе таксама замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка.
У ліпені 2017 года перайшоў у «Гомель»[5]. У гомельскім клубе стаў другім брамнікам пасля Алега Кавалёва. У снежні 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»[6].
У студзені 2018 года перабраўся ў клуб «Ці-Сі Спортс» з Мальдываў[7], а ліпені 2018 года перайшоў у камбаджыйскі «Свайрыенг»[8]. У снежні 2018 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком брэсцкага «Руха»[9]. Аднак, у складзе «Руха» не правёў ніводнага матча, і ў лістападзе 2019 года перайшоў на трэнерскую працу ў акадэмію брэсцкага «Дынама»[10].
Remove ads
Трэнерская кар’ера
У пачатку 2021 года разам з акадэміяй «Дынама» перайшоў у склад «Руха», дзе прайявгаў працаваць трэнерам брамнікаў. З 2022 года быў старшым трэнерам брамнікаў у брэсцкім «Цэнтры развіцця футбола», які паўстаў на месцы акадэміі «Руха», што спыніў існаванне.
У красавіку 2023 года стаў трэнерам брамнікаў пінскай «Хвалі»[11].
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads