Дзмітрый Аляксандравіч Хварастоўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзмітрый Аляксандравіч Хварастоўскі
Remove ads

Дзмі́трый Алякса́ндравіч Хварасто́ўскі (16 кастрычніка 1962, Краснаярск — 22 лістапада 2017, Лондан, Вялікабрытанія) — савецкі і расійскі оперны спявак (барытон). Народны артыст Расіі (1995). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя Глінкі (1991).

Хуткія факты Дзмітрый Аляксандравіч Хварастоўскі, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Краснаярскае педагагічнае вучылішча імя А. М. Горкага і Краснаярскі інстытут мастацтваў па класе заслужанага дзеяча мастацтваў РФ прафесара К. К. Іофель, вучаніцы М. М. Рыёлі-Слаўцовай — жонкі рускага тэнара П. І. Слаўцова.

У 1985—1990 гадах быў салістам Краснаярскага дзяржаўнага тэатра оперы і балета.

Пасля перамогі ў 1989 годзе ў Міжнародным конкурсе оперных спевакоў у Кардыфе меў з 1990 года ангажэмент ў лепшых оперных тэатрах свету: Каралеўскі тэатр Ковент-Гардэн (Лондан), Баварская дзяржаўная опера, Берлінская дзяржаўная опера, тэатр Ла Скала (Мілан), Венская дзяржаўная опера, тэатр Калон (Буэнас-Айрэс), Метрапалітэн-опера (Нью-Ёрк), Лірычная опера ў Чыкага, Марыінскі тэатр Санкт-Пецярбурга, маскоўскі тэатр «Новая опера», оперная сцэна Зальцбургскага фестывалю. З 1994 года жыў у Лондане.

Аказваў падтрымку маладым калектывам. Запісаў з Валерыем Гергіевым і аркестрам Марыінскага тэатра вакальны цыкл «Песні і скокі смерці» Мадэста Мусаргскага і оперу «Царская нявеста» М. А. Рымскага-Корсакава (партыя Рыгора Бруднага).

Выконваў творы Г. В. Свірыдава.

19, 21 і 22 лістапада 2009 года прайшлі канцэрты ў Дзяржаўным Крамлёўскім палацы, дзе Хварастоўскі выступіў у новым амплуа, выканаўшы песні І. Я. Крутога на вершы Ліліі Вінаградавай.

Remove ads

Зноскі

1. Историческая энциклопедия Сибири / под ред. В. А. ЛаминНовосибирск: 2009. — ISBN 5-8402-0230-4

2. Dmitrij Hvorostovskij // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480

3. ХВОРОСТО́ВСКИЙ Дмитрий Александрович // Большая российская энциклопедияМ.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 12 кастрычніка 2021.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads