Дзмітрый Валяр’янавіч Знабішын

беларускі і расійскі архітэктар From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзмітрый Валяр’янавіч Знабішын
Remove ads

Дзмітрый Валяр’янавіч Знабішын (10 жніўня 1844 — 1914) — грамадзянскі інжынер, архітэктар[1].

Хуткія факты Дзмітрый Валяр’янавіч Знабішын, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 10 жніўня 1844 года[1].

Па заканчэнні курса ў 2-й Санкт-Пецярбургскай гімназіі  (руск.), паступіў у 1863 годзе ў Пецярбургскае будаўнічае вучылішча, Выпушчаны ў 1868 годзе архітэктарскім памочнікам з чынам XII класа, і адразу прылічаны да Міністэрства ўнутраных спраў з адкамандзіраваннем для заняткаў у Галоўнае таварыства расійскіх чыгунак  (руск.)[1]. Разам з тым прызначаны памочнікам начальніка 4-га ўчастка Мікалаеўскай чыгункі[1].

У 1871 годзе Д. Знабішын быў пераведзены ў цэнтральнае ўпраўленне таго ж таварыства кантралёрам па службе рамонта шляху і будынкаў Мікалаеўскай, Варшаўскай і Ніжагародскай  (руск.) ліній, дзе складаўся па 1880 год[1].

Званнем інжынер-архітэктара Д. Знабішын ганараваны ў 1871 годзе за прадстаўленыя ў Савеце вучылішча працы[1].

У кастрычніку 1880 года Д. Знабішын паступіў на дзяржаўную службу і заняў пасаду малодшага архітэктара варонежскага губернскага праўлення[2]. З 1882 года ганаровы член губернскага апякунства аб дзіцячых прытулках[2].

У кастрычніку 1884 года пераведзены на такую ж пасаду ў мінскае губернскае праўленне, куды выехаў у чэрвені таго ж года[2], у Мінску служыў прынамсі да 1892 года. Акрамя гэтага Д. Знабішын выконваў абавязкі дырэктара мінскага губернскага апякунскага аб турмах камітэту і ганаровага члена мінскага губернскага апякунства аб дзіцячых прытулках[1].

Пазней займаў пасаду Омскага губернскага інжынера[2].

Remove ads

Сям’я

10 лютага 1884 года ў дамовай царкве дысцыплінарнага батальёна ў Варонежы Д. Знабішын абвянчаўся з дачкой купца Настассяй Іванаўнай Саўчанкавай[2].

Творчасць

Thumb
Гасцініца «Мачыз» (злева) у канцы XIX ст.
Thumb
Будынак паштова-тэлеграфнай канторы ў Мінску
Remove ads

Зноскі

  1. ЦДГА Санкт-Пецярбурга. ф. 513. воп. 102. спр. 5043. 18 л.
  2. Архитекторы-строители Санкт-Петербурга середины XIX — начала XX века. Под общ. ред. Б. М. Кирикова. — СПб. Пилигрим, 1996. С. 138
  3. у Юбілейным зборніку падаецца як «Бани Грицкова», але ў краязнаўчай «мясцовай» літаратуры згадваюцца ўладальнікі бань на р. Варонеж Аляксандр і Васіль Граўцовы (рус. Гревцовы)
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads