Дзмітрый Васілевіч Неўмывака
украінскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзмітрый Неўмывака (нар. 19 сакавіка 1984, Запарожжа) — украінскі футбаліст, абаронца.
Remove ads
Клубная кар’ера
Выхаванец запарожскіх ДЮСШ «Крышталь» і футбольнай школы клуба «Металург». У 2001 годзе пачаў прафесійныя выступы ў складзе «Металурга-2», а 17 жніўня 2003 года дэбютаваў у складзе асноўнай каманды запарожскага клуба ў матчах Вышэйшай лігі чэмпіянату Украіны. У гэтай дэбютнай гульні супраць кіеўскага «Дынама», якая завяршылася нічыёй 2:2, Неўмывака правёў на полі 20 хвілін і вызначыўся забітым голам.

9 снежня 2010 года кіраўніцтва, прымаючы пад увагу заслугі Дзмітрыя, які верай і праўдай служыў «Металургу» працягу дзевяці сезонаў, вырашыла пайсці насустрач пажаданням іграка і прадаставіла яму статус свабоднага агента, нягледзячы на тое, што Дзмітрый у апошнія сезоны быў адным з лідараў каманды[2].
Неўзабаве Неўмывака падпісаў кантракт з марыупальскім «Ільічоўцам»[3], дзе на працягу наступных паўтары сезонаў быў асноўным гульцом каманды, згуляўшы ў 30 матчах і забіўшы свой першы гол у эліце ў браму кіеўскага «Арсенала».
У канцы ліпеня 2012 года Неўмывака атрымаў цяжкую траўму, пасля якой прыйшлося аперыраваць крыжападобную звязку калена. З тых часоў футбаліст доўгі час праходзіў курс рэабілітацыі[4], які зацягнуўся на год. Пасля аднаўлення ў верасні 2013 года галоўны трэнер «азоўцаў» Мікалай Паўлаў заявіў, што не разлічвае на футбаліста і адправіў у дубль да завяршэння кантракта ў снежні[5].
У снежні Неўмывака правёў пяць дзён на зборах з адэскім «Чарнаморцам», але кантракт падпісаны не быў[6]. У студзені падпісаў кантракт з беларускім «Гомелем»[7]. У складзе «Гомеля» стаў трывалым іграком асновы, складаў звязку цэнтральных абаронцаў са сваім суайчыннікам Вячаславам Сярдзюком. Па заканчэнні сезона ў снежні пакінуў «Гомель»[8].
У сакавіку 2015 года быў блізкі да пераходу ва ўзбекскую «Бухару»[9], але ў выніку вярнуўся ў Беларусь і пасля кароткага прагляду падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам»[10]. У складзе «Граніта» таксама замацаваўся ў цэнтры абароны. У ліпені 2015 года падоўжыў кароткатэрміновы кантракт да канца сезона[11]. У сакавіку 2016 года стала вядома, што абаронца не будзе падаўжаць пагадненне з «Гранітам» і пакінуў беларускі клуб, маючы намер працаўладкавацца на радзіме[12].
У чэрвені 2016 года было паведамлена аб пераходзе іграка ў «Цярнопаль», але Дзмітрый так і не згуляў за клуб і вярнуўся ў аматарскую каманду «Таўрыя-Скіф» з чэмпіянату Запарожскай вобласці. Выступаў за гэты клуб да лета 2018 года, пасля чаго завяршыў кар’еру.
Remove ads
Міжнародная кар’ера
На працягу 2004—2006 гадоў правёў 13 гульняў за моладзевую зборную Украіны, забіў у яе складзе 1 гол.
Знаходзіўся ў складзе зборнай падчас фінальнай часткі моладзевага чэмпіянату Еўропы 2006, па выніках якой зборная Украіны заваявала сярэбраныя ўзнагароды, аднак ні разу ў рамках матчаў фінальнай часткі чэмпіянату на полі не выходзіў.
Допінг-скандал
Пасля паўфінальнай гульні моладзевага чэмпіянату 2006 супраць зборнай Сербіі і Чарнагорыі Дзмітрый Неўмывака, які правёў гэты матч на лаўцы запасных, быў абраны для праходжання допінгу-кантролю. Па выніках аналізу ў пробах іграка быў знойдзены забаронены да ўжывання кампанент, які знаходзіўся ў лекавым прэпараце, які, па сведчанні Неўмывакі, ён прымаў па рэкамендацыі ўрача па месцы жыхарства, без ведання дактароў клуба і зборнай.
Пакараннем за парушэнне допінгавых патрабаванняў УЕФА стала адхіленне іграка ад удзелу ў афіцыйных спаборніцтвах на працягу 1 года.
Дасягненні
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads