Дзмітрый Георгіевіч Лебедзеў

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дзмітрый Лебедзеў (нар. 13 мая 1986, Салігорск) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Хуткія факты Дзмітрый Лебедзеў, Поўнае імя ...

Родны брат Дзмітрыя, Аляксандр Лебедзеў, таксама футбаліст.

Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец салігорскага футбола, гуляў за дубль «Шахцёра» і МТЗ-РІПА. Пасля выступаў за «Смаргонь» і «Віцебск», з 2010 года быў іграком гродзенскага «Нёмана». У 2012 годзе перастаў трапляць у асноўны склад гродзенскага клуба, у выніку ў жніўні 2012 года перайшоў у «Гарадзею»[4]. У складзе «Гарадзеі» стаў адным з асноўных ігракоў. У сезоне 2013 стаў найлепшым бамбардзірам клуба (12 мячоў).

У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй»[5]. У сезоне 2015 стаў капітанам каманды і здолеў прывесці яе да выхаду ў Вышэйшую лігу. У снежні 2015 года падоўжыў кантракт з клубам на наступны сезон[6]. У сезоне 2016 быў адным з лідараў гарадзейцаў, з 8 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды ў чэмпіянаце. Заставаўся іграком асновы і ў сезоне 2017, толькі ў маі і жніўні адсутнічаў з-за траўм. У сезоне 2018 забіў 11 галоў у чэмпіянаце Беларусі і стаў найлепшым бамбардзірам каманды.

У лістападзе 2018 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на сезон 2019[7]. Пачынаў сезон у аснове, у жніўні і верасні не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў склад. У лістападзе 2019 года падоўжыў пагадненне з гарадзейцамі яшчэ на адзін сезон[8].

У пачатку сезона 2020 выхадзіў на замену, а ў красавіку па пагадненні бакоў пакінуў «Гарадзею»[9] і неўзабаве стаў іграком «Крумкачоў»[10]. Стаў адным з лідараў сталічнай каманды. У ліпені 2020 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Крумкачамі»[11] і неўзабаве далучыўся да бабруйскай «Белшыны»[12], дзе часцей выхадзіў на замену. У снежні 2020 года пакінуў «Белшыну»[13].

У студзені 2021 года зноў стаў трэніравацца з «Крумкачамі» і неўзабаве афіцыйна вярнуўся ў клуб[14], гуляў там да ліпеня[15]. У хуткім часе зноў далучыўся да «Белшыны»[16], дзе выкарыстоўваўся яе ігрок ратацыі, дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу.

У лютым 2022 года падпісаў кантракт з «Астраўцом»[17]. Пакінуў клуб у снежні 2023 года[18] і завяршыў прафесійную кар’еру[19].

Remove ads

Дасягненні

  • Беларусь У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2016

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads