ФК Смаргонь

беларускі футбольны клуб From Wikipedia, the free encyclopedia

ФК Смаргонь
Remove ads

«Смаргонь» — беларускі футбольны клуб з горада Смаргонь, заснаваны ў 1987 годзе. У цяперашні час выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.

Хуткія факты Смаргонь, Поўная назва ...
Remove ads

Гісторыя

Першая каманда ў Смаргоні пабачыла свет у 1978 годзе. Прафесійны футбольны клуб пад назвай «Станкабудаўнік» быў заснаваны ў 1987 годзе.

У чэмпіянатах Беларусі каманда ўдзельнічала ў 1992—1994 гадах, але паказвала дрэнныя вынікі. У выніку ў 1994 годзе «Смаргонь» перайшла ў чэмпіянат вобласці. У 1998 годзе клуб вярнуўся ў чэмпіянат краіны, а ў 2002 годзе выйшаў у Першую лігу. У 2003—2005 гадах «Смаргонь» тройчы заставалася ў адным кроку ад выхаду ў Вышэйшую лігу.

У 2006 годзе каманда пад кіраўніцтвам Георгія Кандрацьева заняла другое месца і выйшла ў Вышэйшую лігу. У 2007—2009 гадах «Смаргонь» гуляла ў Вышэйшай лізе, дзе найлепшым вынікам стала восьмае месца ў 2008 годзе. У 2009 годзе «Смаргонь» заняла апошняе месца і вярнулася ў Першую лігу. Але і там смаргонцы апынуліся ў ніжняй палове турнірнай табліцы.

Сітуацыя выправілася ў 2013 годзе. «Смаргонь» папоўніла склад шэрагам вопытных ігракоў, якія дапамаглі клубу заняць шостае месца. Адзін з іх, Сяргей Крот, стаў найлепшым бамбардзірам турніру.

У сезоне 2014 пасля правальнага старту каманда стала трывала набіраць ачкі. У другой палове сезона «Смаргонь» актыўна ўмяшалася ў барацьбу за трэцяе месца, але ў выніку не здолела падвінуць адтуль «Віцебск» і скончыла сезон на чацвёртым радку. У 2015 годзе «Смаргонь» стала пятай. У сезоне 2016 амаль поўнасцю абнавіўся склад каманды, і «Смаргонь» спачатку апынулася ў ніжняй палове табліцы, але пазней сітуацыя выправілася, і сезон смаргонцы зноў скончылі на пятым месцы.

У пачатку 2017 года замест Мікалая Рындзюка галоўным трэнерам каманды стаў яго былы памочнік Аляксей Дварэцкі. Пасля перамог у першых двух турах вынікі «Смаргоні» рэзка пагоршыліся, і першую палову чэмпіянату каманда скончыла на апошнім месцы. Аднак, палепшыўшы вынікі ў другой палове сезона, «Смаргонь» выйшла з зоны вылету. Тым не менш, толькі ў апошнім туры каманда забяспечыла захаванне месца ў Першай лізе, заняўшы выніковае 13-е месца.

Сезон 2018 «Смаргонь» пачала пад кіраўніцтвам новага трэнера Мікалая Гергеля. Пасля добрага старту каманда пазней апусцілася ў ніжнюю частку табліцы. У жніўні Гергель быў звольнены, і трэнерам зноў стаў Аляксей Дварэцкі. Каманда скончыла сезон на 11-м месцы з 15.

Пачатак сезона 2019 для «Смаргоні» атрымаўся няўдалым — каманда пацярпела шэсць паражэнняў у першых шасці турах, пасля чаго быў звольнены Аляксей Дварэцкі, а трэнерам быў прызначаны Павел Раднёнак. Вынікі пасля гэтага трохі палепшыліся, улетку быў значна зменены склад каманды, аднак пазней каманда ізноў стала цярпець паражэнні, у выніку скончыла сезон на перадапошнім 14-м месцы, пасля чаго Павел Раднёнак пакінуў пасаду.

У 2020 годзе «Смаргонь» узначаліў Вячаслаў Герашчанка, каманда ўзмацнілася добрымі выканаўцамі. У выніку атрымалася паказаць добры вынік, «Смаргонь» некаторы час ішла ў лідарах і ўзначальвала табліцу Першай лігі, але пазней шэраг няўдач адкінуў каманду з першых радкоў. Тым не менш, клуб завяршыў сезон на шостым месцы.

У пачатку 2021 года клуб атрымаў прапанову заняць месца ў Вышэйшай лізе, якое стала вакантным пасля адмовы «Гарадзеі» ад выступленняў. Паспяхова прайшоўшы працэдуру ліцэнзавання, «Смаргонь» у сезоне 2021 далучылася да элітнага дівізіёна. Аднак, хутка сабраная каманда не здолела стварыць канкурэнцыю іншым клубам, і «Смаргонь» разам з рэчыцкім «Спадарожнікам» апынулася ў канцы табліцы. У ліпені «Спадарожнік» зняўся з турніру, а «Смаргонь» добра падмацавалася і выдала неблагі адрэзак, але пазней зноў пайшлі паражэнні. У верасні Герашчанка быў адпраўлены ў адстаўку, камандай стаў кіраваць яго памочнік Уладзіслаў Дукса разам з маладым расійскім спецыялістам Антонам Міхашонкам, аднак пад іх кіраўніцтвам смаргонская каманда пацярпела два разгромныя паражэнні, пасля чаго новым трэнерам стаў Ігар Трухаў. Аднак і ён не здолеў выправіць сітуацыю, хутка «Смаргонь» пазбавілася шанцаў застацца ў Вышэйшай лізе і фінішавала на 15-м месцы.

У сезоне 2022 «Смаргонь» значна абнавіла склад, але здолела запрасіць шэраг вопытных ігракоў і лічылася адным з магчымых фаварытаў. Старт чэмпіянату атрымаўся няўпэўненым, каманда ішла ў сярэдзіне табліцы, аднак пасля серыя з 9 перамог запар узняла каманду на першы радок табліцы. Далейшыя страты ачкоў не перашкодзілі за чатыры туры да фінішу гарантаваць вяртанне ў Вышэйшую лігу. Пасля гэтага «Смаргонь» прапусціла наперад «Нафтан» і заняла выніковае другое месца.

У 2023 годзе «Смаргонь» знаходзілася ў ніжняй палове табліцы Вышэйшай лігі, аднак выбыванне ёй не пагражала з-за таго, што іншыя клубы атрымалі вялікія ачковыя штрафы. У выніку каманда скончыла сезон на 11-м месцы з 15.

Remove ads

Папярэднія назвы

  • 1987—1993: «Станкабудаўнік»
  • 1993: «Камунальнік»
  • з 1993: «Смаргонь»

Дасягненні

Другая ліга (Чэмпіянат БССР)

  • Бронзавы прызёр: 1990

Першая ліга (Чэмпіянат РБ)

  • Срэбраны прызёр (2): 2006, 2022
  • Бронзавы прызёр (3): 2003, 2004, 2005

Другая ліга (Чэмпіянат РБ)

  • Серебряный призёр: 2001

Чэмпіянат Гродненскай вобласці

  • Пераможца: 1997

Цяперашні склад

Станам на жнівень 2024 года[1].

Больш інфармацыі №, Паз. ...

Ігракі ў арэндзе

Больш інфармацыі №, Паз. ...

Трэнерскі штаб

  • Латвія Ігар Слесарчук (нар. 1976) — галоўны трэнер
  • Беларусь Сяргей Дараховіч (нар. 1979) — трэнер
  • Беларусь Леанід Ковель (нар. 1986) — трэнер
  • Беларусь Уладзімір Кухлей (нар. 1982) — трэнер
  • Беларусь Міхаіл Гайсін (нар. 1984) — трэнер брамнікаў
Remove ads

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Больш інфармацыі Сезон, Ліга ...
  1. Уключаючы 6 гульняў, перанесеных з 1-га раўнда.
Remove ads

Галоўныя трэнеры

  • Андрэй Маісейчанка (1998—2002)
  • Уладзімір Уткін (2002—2004)
  • Георгій Кандрацьеў (2005—2008)
  • Аляксандр Лісоўскі (лістапад 2008 — ліпень 2009)
  • Аляксандр Бразевіч (ліпень 2009 — студзень 2010)
  • Генадзь Мардас (студзень 2010 — снежань 2011)
  • Павел Бацюта (студзень 2012 — снежань 2014)
  • Мікалай Рындзюк (студзень 2015 — люты 2017)
  • Аляксей Дварэцкі (люты — снежань 2017)
  • Мікалай Гергель (снежань 2017 — жнівень 2018)
  • Аляксей Дварэцкі (жнівень 2018 — май 2019)
  • Павел Раднёнак (май — лістапад 2019)
  • Вячаслаў Герашчанка (студзень 2020 — верасень 2021)
  • Уладзіслаў Дукса (в.а., верасень 2021)
  • Ігар Трухаў (верасень 2021 — студзень 2024)
  • Ігар Слесарчук (са студзеня 2024)
Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads