Дзмітрый Зянонавіч Станкевіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дзмітрый Зянонавіч Станкевіч (нар. 28 снежня 1979, Ціжышкі, Смаргонскі раён) — беларускі дзяржаўны службовец і дэпутат.

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 28 снежня 1979 года ў вёсцы Ціжышкі Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. У 2002 годзе скончыў Беларускі камерцыйны інстытут кіравання па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве»[1].

На выбарах 2018 года выбраны беспартыйным дэпутатам Смаргонскага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання па Усходняй выбарчай акрузе № 2[2] і Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання па Чапаеўскай выбарчай акрузе № 57[3].

З мая 2020 года працаваў намеснікам старшыні Смаргонскага райвыканкама[1].

На выбарах 2024 года выбраны дэпутатам Смаргонскага раённага Савета дэпутатаў 29-га склікання па Коласаўскай выбарчай акрузе № 7[4] і Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 29-га склікання па Чапаеўскай выбарчай акрузе № 54[5]. Член Беларускай партыі «Белая Русь»[1].

14 жніўня 2025 года прызначаны старшынёй Чашніцкага райвыканкама[6].

Жыве ў Смаргоні[1].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads