Дзмітрый Канстанцінавіч Іпсіланці
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзмітрый Канстанцінавіч Іпсіланці (грэч. Δημήτριος Υψηλάντης; 1793 — 3 студзеня 1832, Вена) — другі сын Канстанціна Іпсіланці, брат Аляксандра Іпсіланці. Афіцэр рускай службы. Член Філікі Этэрыя.
Высадзіўся ў чэрвені 1821 года ў Марэі і прыняў на сябе ад імя свайго брата кіраўніцтва паўстаннем ў ходзе грэчаскай вайны за незалежнасць. Нягледзячы на папулярнасць свайго імя, ён хутка страціў амаль увесь прэстыж; гэтаму больш за ўсё спрыялі яго занадта яўныя прэтэнзіі на карону.
У студзені 1822 года ён быў абраны прэзідэнтам першага народнага сабрання, але ўжо на ім апынуўся ў меншасці са сваёй «ваеннай» партыяй. Пакінуў сваю пасаду ў 1823 годзе. Пасля гэтага быў адным са шматлікіх правадыроў інсургенцкіх (супрацьурадавых) атрадаў. 25 верасня 1829 года ён здолеў вымусіць турэцкага галоўнакамандуючага Аслам-Бея падпісаць капітуляцыю, что паклала канец актыўным баявым дзеянням у Грэцыі (гл. Бітва пад Петрай). Пакінуў грэчаскую службу ў 1830 годзе ў выніку нязгоды з асобнымі мерапрыемствамі Кападыстрыі.
Remove ads
Цікавыя факты
- У гонар Дзмітрыя Іпсіланці названы горад Іпсіланці ў штаце Мічыган.
Гл. таксама
- Іпсіланці, род
Зноскі
- Demètrio Ipsilanti // Sapere Encyclopedia — De Agostini Editore, 2001.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads