Дзмітрый Канстанцінавіч Лыцін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзмітрый Канстанцінавіч Лыцін (8 лістапада 1920, Малыя Жаберычы, Барысаўскі павет, Мінская губерня — 11 лістапада 1954, Іркуцк) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза, гвардыі старшына ў адстаўцы.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 8 лістапада 1920 года ў вёсцы Малыя Жаберычы Барысаўскага павета Мінскай губерні (цяпер — Крупскага раёна Мінскай вобласці) у сялянскай сям’і.
Са студзеня 1942 года — у дзеючай арміі, ваяваў на Бранскім, Варонежскім, 2-м Украінскім франтах. Служыў сувязістам, наводчыкам супрацьтанкавай стрэльбы, разведчыкам. У маі 1944 года стаў камандзірам аддзялення разведроты 1-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі.
Remove ads
Подзвіг
У ноч на 5 лістапада 1944 года фарсіраваў з аддзяленнем Цісу, захапіў плацдарм і адбіў да 15 контратак праціўніка, пашыраючы плацдарм, з групай байцоў знішчыў артылерыйскую батарэю.
За праяўленую мужнасць Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года Лыціну прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны
Летам 1945 года 1-я гвардзейская паветраная дывізія была пераведзена на Далёкі Усход і ў складзе 18-га стралковага корпуса 53-й арміі Забайкальскага фронта вяла баявыя дзеянні на тэрыторыі Маньчжурыі ў вайне з Японіяй. Д. К. Лыцін прыймаў удзел у ваенных дзеяннях у складзе спецыяльнага разведвальна-дыверсійнага атрада. Пасля заканчэння баяаых дзеянняў застаўся на звыштэрміновую службу.
У 1950 годзе дэмабілізаваўся, працаваў фізруком і ваенруком у школе вёскі Нікольск Іркуцкага раёна Іркуцкай вобласці.
Памёр 11 лістапада 1954 года ў Іркуцку. Пахаваны ў Іркуцку на Лісіхінскіх могілках[1].
Узнагароды
Зноскі
- Гольдфарб С. И. Памятники военной истории // Памятники истории и культуры Иркутска. — Иркутск: Вост.-Сиб. кн. изд-во, 1993. — С. 238. — 448 с. — 5000 экз. — ISBN 5-7424-0581-2.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads