Дзмітрый Канстанцінавіч Прусак

расійскі архітэктар From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзмітрый Канстанцінавіч Прусак
Remove ads

Дзмітрый Канстанцінавіч Прусак (1859[1] — пасля 1917) — грамадзянскі інжынер[1], архітэктар. Брат архітэктара Канстанціна і ваеннага інжынера Мікалая Прусакоў.

Хуткія факты Дзмітрый Канстанцінавіч Прусак, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1859 годзе. У 1868-72 гадах вучыўся ў Варонежскім Міхайлаўскім кадэцкім корпусе  (руск.)[2]. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Пецярбургскай ваеннай гімназіі. У 1881 годзе скончыў курс у Пецярбургскім будаўнічым вучылішчы[1]. Выпушчаны са званнем грамадзянскага інжынера і чынам X класа. У сакавіку 1882 года паступіў на службу ў Тэхнічна-будаўнічы камітэт  (руск.) Міністэрства ўнутраных спраў[1].

Спачатку працаваў тэхнікам па чарцёжнай частцы, потым, з 1884 года прызначаны памочнікам вытворцы спраў таго ж Камітэту і ў 1890 годзе пераведзены на службу ў Кантроль Міністэрства Імператарскага Двара — рэвізорам-тэхнікам[1].

За час службы ў Камітэце быў у дзвюх камандзіроўках: у 1885 годзе — у г. Старой Ладазе для вышукання спосабаў да захавання старажытнай крэпасці «Рурыкава гарадзішча» і ў 1889 годзе — у Віцебскай губерні па справе аб ўладкаванні ў ёй сельскіх лячэбных устаноў[1].

З 1887 года складаўся членам Пецярбургскага таварыства архітэктараў  (руск.)[3].

Remove ads

Творчасць

Вынікам камандзіроўкі ў Віцебскую губерню стаў падрабязна распрацаваны ім тып сельскай лячэбніцы і праект вялікага дома для душэўна-хворых[1].

Д. Прусак прымаў удзел у многіх пабудовах, галоўным чынам у Пецярбургу[1][4]. У тым ліку, саўмесна з грамадзянскім інжынерам В. А. Касяковым  (руск.), кіраваў пабудовай мураванага храма  (руск.) на 2000 чалавек у Галернай гавані  (руск.)[1]. Яму ж належыць праект, а часткова і пабудова дома Панаева на Адміралцейскай набярэжнай у Пецярбургу[1].

Асобныя творы

Thumb
Паштоўка з выглядам Панаеўскага тэатра
Thumb
Бальніца абшчыны Святой Яўгеніі
  • Царква Мілавальнай Божай Маці  (руск.) ў Галернай гавані  (руск.) Санкт-Пецярбурга[1]
  • Даходны дом і тэатр  (руск.) В. А. Панаева  (руск.) на Адміралцейскай набярэжнай у Пецярбургу (1886—1887). Аднак, і план, і фасад гэтага дома былі значна зменены пасля таго, як Д. Прусак адмовіўся ад удзелу ў гэтай пабудове[1]. У 1895 годзе тут адбылося дэбютнае выступленне Ф. І. Шаляпіна ў Санкт-Пецярбургу. Дом быў знішчаны пажарам у 1917 годзе, разабраны, і на гэтым месцы ў 1958 годзе пабудаваны будынак сярэдняй школы № 225.
  • Комплекс будынкаў для абшчыны Святой Яўгеніі  (руск.) ў Санкт-Пецярбургу, у тым ліку дамовая царква, навучальныя класы для курсаў, новы будынак Сховішча імя Аляксандра III, амбулаторыя з аптэкай і бальніца з трох павільёнаў. Пазней для той самай абшчыны па праекце Д. Прусака была пабудавана таксама загарадная дача-санаторый для дзяцей, якія лячыліся ў бальніцы абшчыны[5].
  • У 1897 годзе па праекце Д. Прусака[6] і У. А. Ліпскага, у маёнтку І. М. Аленчыкава ў Астраўках  (руск.) была пабудавана мураваная царква ў імя Раства Іаана Прадцечы, а ў 1902 годзе да яе прыбудавалі званіцу. У гады вайны царква была зруйнавана. Паводле іншых звестак, аўтарам быў У. Прусак[7].
Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads