Дзмітрый Міхайлавіч Яблачкін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дзмітрый Міхайлавіч Яблачкін (нар. 2 (15) мая 1910, с. Верхні Ікорац, Баброўскі раён, Варонежская вобласць — 16 кастрычніка 1982, Баброў) — Герой Савецкага Саюза (1944).

Хуткія факты Дзмітрый Міхайлавіч Яблачкін, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Член КПСС з 1943 года. 3 1928 года працаваў у лясной гаспадарцы на радзіме. 3 1941 года на Калінінскім і 1-м Прыбалтыйскім франтах. Камандзір аддзялення старшы сяржант Дз. М. Яблачкін вызначыўся ў баях пры вызваленні Лёзненскага раёна. У маі 1943 года з групай мінёраў-парашутыстаў закінуты ў тыл ворага для дыверсійнай работы на чыгунцы Віцебск-Смаленск і збору разведданых. Група разведала абарончы рубеж праціўніка, палявы аэрадром, артылерыйскі склад і іншыя аб’екты, якія былі знішчаны савецкай авіяцыяй. 16-25 жніўня 1943 года падарваў 2 варожыя эшалоны. Цяжка паранены, працягваў выконваць баявое заданне.

Пасля вайны да 1970 годзе працаваў у лясгасе. Жыў у горадзе Баброў, дзе памёр 16 кастрычніка 1982 года. Імем героя названа вуліца ў Магілёве[1].

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads