Дзмітрый Паўлавіч Генеральніцкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дзмітрый Паўлавіч Генеральніцкі (10 лістапада 1911, Умань, Чаркаская вобласць, Украіна9 ліпеня 1972, Віцебск) — беларускі мастак і педагог.

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 10 лістапада 1911 года ў Умані Чаркаскай вобласці ў сям’і млынара. У 1929 годзе скончыў няпоўную сярэднюю школу. У 1930—1934 гадах вучыўся ў Камянец-Падольскім мастацка-прамысловым тэхнікуме[1].

Пасля навучання пераехаў у Харкаў, дзе да 1939 года працаваў мастаком-афармляльнікам у розных установах горада і вучыўся ў Харкаўскім аўтадарожным інстытуце (вучобу перапыніла вайна)[1].

З 16 ліпеня 1941 года — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны: малодшы сяржант, вадзіцель аўтамабіля. Дэмабілізаваны 19 кастрычніка 1945 года[1].

Пасля вайны працаваў мастаком у Таганскім кінатэатры ў Маскве, дзе афармляў вялікафарматныя рэкламныя стэнды фільмаў[1].

У 1946 годзе паступіў на мастацка-графічны факультэт Маскоўскага гарадскога педагагічнага інстытута імя У. П. Пацёмкіна, які закончыў у 1950 годзе[1].

У 1950—1954 гадах выкладаў у Курскім мастацка-графічным педвучылішчы рысунак, жывапіс, кампазіцыю і чарчэнне. З 1954 года працаваў у Мінскім мастацкім вучылішчы. У 1955 годзе пераехаў у Віцебск і стаў выкладчыкам Віцебскага мастацка-графічнага педвучылішча[1].

З 1959 года — выкладчык Віцебскага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава, дзе выкладаў рысунак, жывапіс, кампазіцыю, пластычную анатомію і скульптуру. Адначасова выкладаў рысунак у політэхнічным інстытуце (філіял Мінскага) і з лютага 1959 года вёў студыю пры Доме народнай творчасці; на факультэце арганізаваў кружок скульптуры[1].

Памёр 9 ліпеня 1972 года ў Віцебску. У жніўні 1972 года ў выставачнай зале Саюза мастакоў на рагу вуліц Леніна і Савецкай была арганізавана пасмяротная выстава яго прац[1].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads