Дзмітрый Пятровіч Плакс (геолаг)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзмітрый Пятровіч Плакс (Плакса; нар. 26 чэрвеня 1977, Мінск) — беларускі палеантолаг і стратыграф. Кандыдат геолага-мінералагічных навук (2007).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 26 чэрвеня 1977 года ў Мінску.
Скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Распрацоўка карысных выкапняў» (2002), аспірантуру Інстытута геалогіі і гідрагеалогіі НАН Беларусі (2005).
Працаваў у 2005—2010 гадах у Інстытуце геалогіі і гідрагеалогіі НАН Беларусі. З 2010 года дацэнт кафедры «Горныя работы» факультэта горнай справы і інжынернай экалогіі БНТУ.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Навуковыя інтарэсы: стратыграфія, палеазойскія ніжэйшыя пазваночныя (рыбы і бяссківічныя). Спецыяліст у галіне стратыграфіі і палеанталогіі ніжне- і сярэднепалеазойскіх асадкавых утварэнняў Усходне-Еўрапейскай платформы. У асноўным даследуе сілурыйскую, дэвонскую і раннекаменнавугальную іхтыяфаўну Беларусі і сумежных рэгіёнаў і яе стратыграфічнае значэнне.
Выбраная бібліяграфія
- Рэшткi агнат i рыб з гарадоцкага гарызонту эйфельскага яруса Беларусi / Д. П. Плакс // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 5, Хімія. Біялогія. Навукі аб Зямлі. — 2017. ― № 1. ― С. 96-101.
Літаратура
- Плакса Дмитрий Петрович // Геологи и горные инженеры Беларуси: биографический справочник. — Минск, 2008. — Ч. 1. — С. 184.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads