Бяссківічныя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бяссківічныя
Remove ads

Бяссківічныя, агнаты (Agnatha) — надклас ніжэйшых пазваночных жывёл.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Вядома шэраг вымерлых класаў. Сучасныя кругларотыя ўключаюць міног і міксінаў. Пашыраны ў абодвух паўшар'ях, у марскіх і прэсных водах, на Беларусі вядомы 3 віды міног.

Старажытныя прымітыўныя рыбападобныя жывёлы без сківіц і парных канечнасцей, з хордай. Даўжыня ад некалькіх сантыметраў (верацёнападобныя жывёлы) да 1 м (пляскатыя донныя формы). Унутраны шкілет храстковы (у вымерлых быў вонкавы касцявы шкілет). Шчэлепы ў выглядзе мяшкоў з пялёсткамі энтадэрмальнага паходжання. Ноздравая адтуліна ў большасці няпарная. Паўкружных каналаў адзін ці два. Рот круглы, сысучага тыпу.

Корм лічынак — раслінныя рэшткі, водарасці; дарослыя паядаюць мяса і кроў рыб ці зусім не кормяцца. Выкапнёвыя бяссківічныя ўсмоктвалі разам з глеем і пяском дробныя арганізмы.

Рэшткі бяссківічных вядомы з кембрыю. Росквіт наступіў у познім сілуры і раннім дэвоне. Іх рэшткі з'яўляюцца вызначальнымі выкапнямі пры вывучэнні адкладаў.

Remove ads

Класіфікацыя

Выдзяляюцца наступныя класы:

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads