Дзмітрый Сцяпанавіч Бартнянскі
расійскі кампазітар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзмітры Сцяпанавіч Бартня́нскі (руск.: Дмитрий Степанович Бортнянский; 1751, Глухаў, Чарнігаўскій полк, Расійская імперыя — 28 верасня 1825, Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя) — украінскі кампазітар[3], заснавальнік рускай кампазітарскай школы, адзін з першых заснавальнікаў класічнай расійскай музычнай традыцыі.
Remove ads
Біяграфія
З мяшчан. Нарадзіўся ў Глухаве. У 1758 быў вызначаны пеўчым у Пецярбург у Прыдворную пеўчую капэлу. У 1769 адпраўлены ў Італію для навучання музыцы. У 1779 Бартнянскі вярнуўся ў Расію. У 1780—1784 — капельмайстар Прыдворнай пеўчай капэлы, кіраваў хорамі ў Сухапутным шляхецкім корпусе і Смольным інстытуце.
У 1758 Бартнянскі атрымаў прызначэнне капельмайстрам пры «малым» двары вялікага князя Паўла Пятровіча. З 1796 Бартнянскі — кіруючы Прыдворнай пеўчай капэлай, галоўным хорам Расійскай дзяржавы, з 1801 — дырэктар Прыдворнай пеўчай капэлы. З дзейнасцю Бартнянскага звязаны яе росквіт. У 1804 абраны ганаровым членам Акадэміі мастацтваў у Пецярбургу. У 1791—1814 напісаў шэраг кантат і араторый на вершы Г. Р. Дзяржавіна, Ю. А. Няледзінскага-Мялецкага, П. А. Вяземскага, М. М. Хераскава, а таксама духоўнай музыкі, выконваемай дагэтуль. У 1816 Бартнянскі прызначаны цэнзарам усіх нот духоўнай музыкі, якія выдаюцца ў Расіі .
Аўтар опер «Сокал» (1786), «Сын-супернік, або Новая Стратоніка» (1787), фартэпіянных санат, камерных ансаблей.
Remove ads
Зноскі
- Find a Grave — 1996.
- https://doi.org/10.1093/gmo/9781561592630.article.03638 Праверана 1 сакавіка 2022.
- George Grove (1980), Sadie, Stanley (рэд.), The New Grove Dictionary of Music and Musicians, vol. 3, Macmillan Publishers, p. 70, ISBN 9780333231111
- Rouček, Joseph Slabey, рэд. (1949), Slavonic Encyclopaedia, vol. 1, Philosophical Library, p. 110
- Thompson, Oscar (1985), Bohle, Bruce (рэд.), The International Cyclopedia of Music and Musicians, Dodd, Mead, p. 260, ISBN 9780396084129
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads