Дзмітрый Сцяпанавіч Маўчанскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзмітрый Сцяпанавіч Маўчанскі (26 кастрычніка 1901, вёска Рагатка, Барысаўскі раён — 23 чэрвеня 1979) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыйнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Магілёўскай вобласці.
Remove ads
Біяграфія
Член КПСС з 1927 года. Скончыў Камуністычны інстытут журналістыкі ў Мінску (1934), Вышэйшую школу партагранізатараў пры ЦК ВКП(б) (1946). Перад вайной сакратар Магілёўскага абкама КП(б)Б. З 1942 года ў ЦШПР, з 2 красавіка 1943 па 23 красавіка 1944 сакратар Магілёўскага падпольнага абкама КП(б)Б, адзін з кіраўнікоў Магілёўскага партызанскага злучэння. Пасля вайны сакратар Магілёўскага, Маладзечанскага абкамаў КПБ, на савецкай рабоце. Кандыдат у члены ЦК КП(б)Б у 1940—52 гадах, член Рэвізійнай камісіі КПБ у 1952—54 гадах. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1938—47. Ганаровы грамадзянін горада Маладзечна (1974).
Remove ads
Памяць
Яго іменем названы вуліцы ў Мінске і Маладзечне; на доме ў Маладзечне, дзе ён жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка.
Літаратура
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads