Дзмітрый Уладзіміравіч Балаба
камандзір АМАП галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзмітрый Уладзіміравіч Балаба (нар. 1 чэрвеня 1972, Гарадзілава, Маладзечанскі раён, Мінская вобласць, БССР, СССР) — беларускі службовец-міліцыянер. Камандзір АМАП Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама. Палкоўнік міліцыі.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 1 чэрвеня 1972 года ў вёсцы Гарадзілава Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Навучаўся ў Гарадзілаўскай сярэдняй школе[1].
Да паступлення на службу ў органы ўнутраных спраў скончыў ПТВ і адслужыў у войску, звольніўся ў запас гвардыі старшыной. У маладзечанскай патрульна-паставой службе міліцыі быў ротным і ўзводным; у яго ў падначаленні былі байцы вільнюскага АМАП, які быў расфармаваны з-за актыўнага ўдзелу ў жнівеньскім путчы 1991 года[2].
З 1993 года ў АМАП[3]. У 1995 годзе пераведзены на працу ў Мінск.
У 1999—2000 гадах быў камандзірам 4-га аператыўнага ўзвода АМАП ГУУС Мінгарвыканкама. З 2002 па 2016 гады быў камандзірам 2-й роты АМАП ГУУС Мінгарвыканкама[4].
У маі 2016 года прызначаны камандзірам АМАП Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама. Кіраваў разгонамі акцый апазіцыі.
Са студзеня 2025 года старшыня Беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама».
Remove ads
Узнагароды
- юбілейны медаль «80 год беларускай міліцыі» (1997),
- медаль «За бездакорную службу» ІІІ ступені,
- медаль «За бездакорную службу» ІІ ступені,
- медаль «За бездакорную службу» І ступені (2015)[5],
- медаль «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку» (2017)[6].
Санкцыі ЕС, ЗША і іншых краін
2 кастрычніка 2020 года Балаба быў уключаны ў Чорны спіс Еўрасаюза. Савет Еўрапейскага саюза прызнаў Балабу адказным як камандуючага сіламі АМАП у Мінску за кампанію рэпрэсій і запалохвання, якую праводзілі сілы АМАП у Мінску пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, у прыватнасці адвольныя арышты і жорсткае абыходжанне з мірнымі дэманстрантамі, у тым ліку катаванні, а таксама запалохванне і гвалт у дачыненні да журналістаў[7]. 20 лістапада да кастрычніцкага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна[8]. Таксама восенню 2020 года Балабу ўключылі ў свае санкцыйныя спісы Канада[9][10], Вялікабрытанія[11], Швейцарыя[12][13].
З 2 кастрычніка 2020 года Балаба таксама знаходзіцца ў санкцыйным спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША за ўдзел у дзеяннях або палітыцы, якія падрываюць дэмакратычныя працэсы або інстытуты, як камандзір мінскага АМАП, арганізацыі, супрацоўнікі якой збівалі і затрымлівалі мірных дэманстрантаў, журналістаў і іншых асоб у сталіцы, а таксама нясуць адказнасць за бесчалавечнае абыходжанне з затрыманымі[14][15][16].
Сям’я
- Жонка Таццяна Балаба, спецыяліст па працы з кліентамі ААТ «Беларусбанк».
- Сын Арцём Балаба, 31.03.1994 г.р., камандзір групы 2-га ўзвода АМАП ГУУС Мінгарвыканкама[17].
- Сын Максім Балаба, вучыўся ў Мінскім гарадскім кадэцкім вучылішчы № 1 імя М. В. Фрунзэ.
У сакавіку 2021 года Арцём Балаба быў занесены ў санкцыйныя спісы балтыйскіх краін[18]. У студзені 2025 года Канада ўвяла санкцыі супраць Арцёма і Максіма Балаб, а таксама супраць Вольгі Маршаловіч, жонкі Дзмітрыя Балабы[19].
Remove ads
Зноскі
- Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain third countries concerning restrictive measures against Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (20 лістапада 2020). Праверана 13 верасня 2021.
- Canada, Global Affairs. Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations (англ.)(недаступная спасылка). Міністэрства міжнародных спраў Канады (19 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2020. Праверана 25 снежня 2020.
- Legislative Services Branch. Consolidated federal laws of canada, Special Economic Measures (Belarus) Regulations (англ.). laws.justice.gc.ca. Праверана 8 ліпеня 2021.
- CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (англ.). gov.uk . Праверана 25 снежня 2020.
- Switzerland joins EU in sanctions against top Belarus officials (англ.). Swissinfo (13 кастрычніка 2020). Праверана 13 верасня 2021.
- SECO: Ordinance on measures against Belarus (англ.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях (13 кастрычніка 2020). Праверана 13 верасня 2020.
- {{Cite web|date=2020-10-02|title=Treasury Sanctions Belarus Officials for Undermining Democracy|url=https://home.treasury.gov/news/press-releases/sm1143%7Curl-status=live%7Carchiveurl=https://web.archive.org/web/20210929073040/https://home.trea(недаступная+спасылка)sury.gov/news/press-releases/sm1143%7Carchivedate=2021-09-29%7Caccessdate=2021-09-29%7Cwebsite=%7Cpublisher=Міністэрства фінансаў ЗША
- U.S. Treasury sanctions eight Belarus officials for undermining democracy (англ.). УНІАН (3 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2021. Праверана 29 верасня 2021.
- Сталі вядомыя імёны чыноўнікаў з новага пакету санкцый Літвы, Латвіі і Эстоніі. Сярод іх Аліна Касьянчык (бел. (тар.)). Беларуская служба Радыё «Свабода» (25 сакавіка 2021). Праверана 13 верасня 2021.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads