Дзмітрый Яфімавіч Аскаленка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзмітрый Яфімавіч Аскаленка (1920, вёска Следзюкі, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць — 26 верасня 1942) — Герой Савецкага Саюза.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў 3 курсы Мінскага палітэхнічнага тэхнікума ў 1937 г. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гг. У час Вялікай Айчыннай вайны на фронце з чэрвеня 1941 г. Камандзір звяна знішчальнага авіяпалка старшы лейтенант Д. Я. Аскаленка вызначыўся пры абароне Ленінграда; адзін з першых авалодаў тэхнікай начных палётаў. У паветраных баях над Ленінградам ён асабіста збіў 14 самалётаў праціўніка, 10 — у групавых баях. Загінуў у паветраным баі 26.9.1942 г.
Remove ads
Памяць
Імем героя названы эскадрылля, у якой ён ваяваў, вуліцы ў Ленінградзе і Быхаве, завулак у Быхаве; у в. Следзюкі на будынку школы, дзе ён вучыўся, устаноўлена мемарыяльная дошка.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads