Дзьюла Андрашы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзьюла Андрашы
Remove ads

Граф Дзьюла Андрашы дэ Чыксенткіраі і Краснагорка (Дзьюла Андрашы-старэйшы, венг.: Andrássy Gyula; 3 сакавіка 1823, Олахпатак, Аўстрыйская імперыя — 18 лютага 1890, Воласка, суч. Опація, Аўстра-Венгрыя) — венгерскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, другі з трох сыноў графа Карла Андрашы. Імя Дзьюлы Андрашы носіць галоўны праспект венгерскай сталіцы.

Хуткія факты Дзьюла Андрашы, дэпутат Нацыянальнага сходу Венгрыі[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Раннія гады

Нарадзіўся 3 сакавіка 1823 года ў камітаце Абаўй (ва Усходняй Славакіі), пасля заканчэння курсу ва ўніверсітэце і пасля вяртання з падарожжа за мяжу быў выбраны Земплінскім камітатам у дэпутаты Сейма ў Прэсбургу (Браціславе) 18471848. Падтрымліваў і актыўна ўдзельнічаў у рэвалюцыі 1848—1849. Новае венгерскае міністэрства прызначыла яго обер-ішпанам Земплінскага камітата. У гэтым званні ён камандаваўземплінскім ландштурмам пры Швехаце, ваюючы супраць імперскіх войскаў. Пазней працаваў дыпламатычным прадстаўніком венгерскага рэвалюцыйнага ўрада ў Дэбрэцэне ў Канстанцінопалі.

Пасля прыгнечання венгерскай рэвалюцыі 18481849 эміграваў у […], дзе ажаніўся з графіняй венгерскага паходжання Кацярыне Кендэфі. Быў завочна прысуджаны аўстрыйскімі ўладамі да смяротнага пакарання праз павешанне і сімвалічна пакараны смерцю (1851). Пасля амністыі 1857 пры дапамозе маці вярнуўся ў Венгрыю і прынёс прысягу на вернасць Францу-Іосіфу I.

Палітычная кар’ера

Пасля абрання Земплінскай акругай у 1861 у венгерскі дзяржаўны сход далучыўся да партыі Дэака, стаў выступаць за пагадненне з Габсбургамі. Калі пасля пад кіраўніцтвам Бейста пачалося пераўтварэнне Аўстрыйскай імперыі, заснаванае на прынцыпах дуалізму, Андрашы быў прызначаны 17 лютага 1867 міністрам-прэзідэнтам (прэм'ер-міністрам) венгерскага ўрада. Акрамя гэтай пасады, ён прыняў кіраванне міністэрствам народнай абароны. На гэтых пасадах ён знаходзіўся да 1871.

У кастрычніку 1867 Андрашы асабіста суправаджаў Франца-Іосіфа I у Парыж на Сусветную выстаўку, у 1869 у Егіпет, на адкрыццё Суэцкага канала, і па выхадзе ў адстаўку графа Бейста прызначаны ў 1871 міністрам замежных спраў Імператарскага двара. На пасадзе міністра праводзіў палітыку цеснага збліжэння з Германскай імперыяй, пры падтрымцы якой дамогся згоды дзяржаў на акупацыю аўстра-венгерскімі войскамі Босніі і Герцагавіны (1878).

З самага пачатку франка-прускай вайны 18701871 Андрашы выступаў змагаром за строгі нейтралітэт Аўстра-Венгрыі, і таму яго дзейнасць як міністра замежных спраў адзначылася галоўным чынам стараннем падтрымаць дружалюбныя адносіны з Германіяй. У верасні 1872 Андрашы прысутнічаў з Бісмаркам і Гарчаковым на сустрэчы трох імператараў у Берліне; у 1874 сумесна з імператарам Францам-Іосіфам здзейсніў візіт у Пецярбург, у 1875 — у Венецыю і ў 1876 у Рэйхштат, дзе было заключана пагадненне з Аляксандрам II.

Паўстанне ў Босніі і Герцагавіне заахвоціла Андрашы звярнуцца з нотай да Порты па пытанні аб хрысціянах, уцекачоў з гэтых краін, якая і была ўручана Порце 31 студзеня 1876. Падчас войнаў Турцыі з Сербіяй і Герцагавінай, а затым руска-турэцкай вайны 1877—1878 Андрашы кіраваў замежнай палітыкай у рэчышчы падтрымання нейтралітэту Аўстра-Венгрыі. Аднак Сан-Стэфанскі дагавор (1878) выклікаў сур’ёзныя апаскі аўстрыйцаў, з прычыны рэзкага ўзмацнення ролі Расіі на Балканах. Андрашы атрымаў ад аўстра-венгерскіх дэлегацый ваенны крэдыт у памеры 60 млн флорынаў, і менавіта па яго патрабаванні Сан-Стэфанскі дагавор быў падвергнуты абмеркаванню прадстаўнікоў еўрапейскіх дзяржаў на кангрэсе, скліканым у Берліне (1878). Андрашы сумесна з Каліцам і Гаймерлем у якасці галоўнага ўпаўнаважанага Аўстра-Венгрыі дамогся таго, каб вялікія дзяржавы дазволілі ёй заняць Боснію і Герцагавіну, куды аўстрыйскія войскі і ўступілі ў ліпені 1878. З заняццем Новабазарскага санджака акупацыйны план Андрашы быў яшчэ больш пашыраны. 22 верасня 1879 года ён пакінуў пасаду міністра замежных спраў, завяршыўшы сваю дзейнасць на гэтай ніве заключэннем з Бісмаркам аўстра-германскага абарончага саюза 1879. З тых часоў Андрашы займаўся кіраваннем сваіх маёнткаў, бяручы ўдзел у палітыцы выключна як член венгерскай верхняй палаты. Яго пераемнікам на пасады міністра замежных спраў і імператарскага двара быў барон Гаймерде.

Дзьюла Андрашы памёр у лютым 1890. Яго сын, таксама Дзьюла Андрашы, таксама стаў палітыкам, быў міністрам адукацыі Транслейтаніі і міністрам замежных спраў Аўстра-Венгрыі.

Remove ads

Бібліяграфія

• Wertheimer Е., Craf Julius Andrássy, sein Leben und seine Zeit, Bd I-3, Stuttg., 1910-13.

Зноскі

1. В. В—в Андраши, Юлий // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. АндреевскийСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. Iа. — С. 755.

2. Dr. Constant v. Wurzbach Andrássy, Julius Graf // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 22. — S. 464.

3. Gyula, Count Andrassy // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

4. Lundy D. R. Gyula Andrássy de Csíkszentkirály et Krasznahorka // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.

5. Deutsche Nationalbibliothek Record #118502875 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.

6. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
7. Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads