Дзьюла Бенцур
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзью́ла Бе́нцур (венг.: Benczúr Gyula; 28 студзеня 1844, Ньірэдзьхаза — 16 ліпеня 1920, Долань, суч. Сечэнь) — венгерскі жывапісец. Прадстаўнік акадэмічнага рамантызму.
Remove ads
Біяграфія
У 1855—1869 гадах Бенцураў праходзіў навучанне ў Мюнхенскай акадэміі выяўленчых мастацтваў пад кіраўніцтвам нямецкіх мастакоў Германа Аншутца, Гільтэншпергера[2], затым Карла Тэадора фон Пілаці.

Пасля заканчэння вучобы працаваў у Мюнхене, дзе разам з Пілаці працаваў над фрэскамі Максіміліяніума і новай мюнхенскай ратушы, а таксама ілюстраваў творы Фрыдрыха Шылера. Бенцур таксама атрымліваў заказы ад караля Баварыі Людвіга II.
У 1870 годзе пабываў у сталіцы Францыі горадзе Парыжы. У 1874—1883 гадах выкладаў у Мюнхенскай акадэміі мастацтваў. Першы поспех чакаў Бенцура ў канцы сямідзесятых гадоў.
У 1883 годзе Бенцур вярнуўся на радзіму, дзе стаў дырэктарам Акадэміі мастацтваў у Будапешце, кіруючы ёю да канца жыцця.
Remove ads
Творчасць
Аўтар эфектных па жывапісе, дынамічных карцін на тэмы венгерскай гісторыі: «Развітанне Ласла Хуньядзі» (1866), «Хрышчэнне Вайка» (1875), «Узяцце крэпасці Буды» (1896), партрэт графіні Кароі Ласлоне (1898) і інш[3].
Зноскі
- Národní autority České republiky Праверана 29 студзеня 2023.
- Бенецур // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Бенцур Дзьюла. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads