Дзьёрдзь Лігеці

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзьёрдзь Лігеці
Remove ads

Дзьёрдзь Лі́геці (венг.: Ligeti György Sándor; 28 мая 1923, г. Дзічосентмартан, Румынія — 12 чэрвеня 2006, Вена, Аўстрыя) — венгерскі кампазітар, музыказнавец; прадстаўнік заходне-еўрапейскага музычнага авангарда. Шырокай публіцы ён стаў вядомы дзякуючы выкарыстанню яго музыкі ў фільме Стэнлі Кубрыка «Касмічная адысея 2001 года».

Хуткія факты Дзьёрдзь Лігеці, Асноўная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў у 1949 годзе Вышэйшую музычную школу ў Будапешце, выкладаў у ёй, з 1950 прафесар. У 1956 і з пачатку 1980-х гг. у Вене.

Творчасць

У галіне электроннай музыкі распрацаваў уласную тэхніку статычнай санорнай кампазіцыі, заснаваную на мікразмяненнях у цэлым нерухомага гукавога масіву («Уяўленні», 1959; «Атмасферы», 1961, для аркестра), спалучаў санорную статыку з дынамічнымі «выбухамі» («Рэквіем», 1965; «Мелодыі» для аркестра, 1971). Некаторыя вакальныя творы звязаны з тэатррам абсурду («Прыгоды», 1962; «Новыя прыгоды», 1965). У творах апошніх гадоў рысы неарамантызму. Аўтар оперы «Вялікі мярцвяк» (1978), твораў «Гадзіны і воблакі» для хору і аркестра (1973), «Далёкае» для аркестра (1967), «Разгалінаванні» (1969) і інш.

Remove ads

Зноскі

  1. György Ligeti // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q15706812'></a>
  2. György Sándor Ligeti // Brockhaus Enzyklopädie
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  3. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q3621644'></a>
  4. Find a Grave — 1996. Праверана 13 лістапада 2018.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q63056'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads