Касмічная адысея 2001 года
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Касмічная адысея 2001 года» (англ.: 2001: A Space Odyssey; варыянт перакладу — «2001 год: касмічная адысея») — культавы[14][15] навукова-фантастычны фільм Стэнлі Кубрыка 1968 года, які стаў вяхой у развіцці кінафантастыкі і сусветнага кінематографа ў цэлым. У аснову фільма лягло апавяданне Артура Кларка «Вартавы», якое было апублікавана ў 1951 годзе. Кларк распрацаваў сцэнарый разам з Кубрыкам яшчэ да напісання рамана «2001: Касмічная адысея», які выйшаў у свет адразу пасля фільма.
Карціна распавядае пра серыю сустрэч людзей з метафарычнымі чорнымі маналітамі, якія, відаць, уплываюць на ход чалавечай эвалюцыі. Першая — адбылася на зары гісторыі. Другі раз людзі знаходзяць маналіт на Месяцы ў эпоху асваення чалавекам калязямной прасторы. Маналіт выпускае магутнае выпраменьванне ў бок Юпітэра, і тады, у пошуках трэцяга маналіта, было вырашана адправіць туды экспедыцыю, якой камандуюць астранаўт Дейв Боўмен (Кір Дулі) і Фрэнк Пул (Гары Локвуд), а таксама звышразумны камп’ютар HAL 9000, які мае амаль поўны кантроль над караблём.
У 1991 годзе стужка была ўключана ў Нацыянальны рэестр фільмаў ЗША.[16] Па версіі Амерыканскага інстытута кіно, гэта лепшы навукова-фантастычны фільм у гісторыі Галівуда[17], а па версіі міжнародных кінакрытыкаў — і ва ўсёй гісторыі сусветнага кіно.[18] Падчас апытання 358 кінарэжысёраў у 2012 годзе больш галасоў, чым за «Касмічную адысею», было пададзена толькі за «Такійскую аповесць» Адзу[19].
Remove ads
Гл. таксама
- 2001 Mars Odyssey
Зноскі
- 2001: A Space Odyssey | Memory Beta, non-canon Star Trek Wiki | Fandom Праверана 4 мая 2022.
- Adler R. The Screen: '2001' Is Up, Up and Away / J. Kahn — Manhattan: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 1968. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 29 красавіка 2023.
- Ebert R. 2001: A Space Odyssey movie review (1968) | Roger Ebert Праверана 29 красавіка 2023.
- Person Profile // Internet Movie Database — 1990.
- År 2001 - ett rymdäventyr — Svenska Filminstitutet. Праверана 30 красавіка 2023.
- https://www.coursehero.com/lit/2001-A-Space-Odyssey/forewords-summary/ Праверана 5 лістапада 2024.
- Box Office Mojo — 1999. Праверана 9 чэрвеня 2022.
- 2001: A Space Odyssey (1968) — British Film Institute. Праверана 29 красавіка 2023.
- 2001: A Space Odyssey Праверана 29 красавіка 2023.
- Thomas R. Whissen. Classic cult fiction. — Greenwood Press, 1992. — ISBN 9780313265501
- Carrol L. Fry. From Technology to Transcendence: Humanity’s Evolutionary Journey in 2001: A Space Odyssey(недаступная спасылка) // Extrapolation, 44 (Fall, 2003), pp. 331—343.
- National Film Registry . National Film Registry (National Film Preservation Board, Library of Congress). Праверана November 26, 2011.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads