Дзьёрдзь I Ракацы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзьёрдзь I Ракацы
Remove ads

Дзьёрдзь I Ра́кацы (венг.: I. Rákóczi György; 8 чэрвеня 1593, Серэнч — 11 кастрычніка 1648, Дзюлафехервар) — трансільванскі князь з венгерскага кальвінісцкага роду Ракацы (1630—1648). Сын князя Трансільваніі Жыгманда (Жыгімонта) Ракацы (1607—1608).

Thumb
Дзьёрдзь I Ракацы
Remove ads

Біяграфія

Пасля смерці Габара Бетлена (1629) у 1630 годзе Георгій I Ракацы быў прызначаны князем Трансільваніі. У адказ на недружалюбнасць Габсбургаў ён прадпрымаў невялікія і несістэматычныя ваенныя вылазкі ў Венгрыю. Але ў 1643 годзе, заключыўшы саюз са Швецыяй і Францыяй супраць Аўстрыі, Ракацы скарыў амаль усю Венгрыю і стаяў ля варот Прэсбурга, аднак паддаўся ціску Стамбула і пагадзіўся на перамір'е.

Ракацы падтрымала насельніцтва (асабліва сялянства, якое паднялася на барацьбу за нацыянальнае вызваленне) на поўначы Венгерскага каралеўства. Лінцкі мір, які быў заключаны ў 1645 годзе з імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі і венгерскім каралём Фердынандам III Габсбургам, гарантаваў у Венгрыі свабоду веравызнання і вяртанне пратэстантам усіх аднятых у іх цэркваў. Сам Ракацы атрымаў у пажыццёвае валоданне сем венгерскіх камітатаў і іншыя вялікія зямельныя ўладанні. Таксама ён атрымаў для сябе і сваіх нашчадкаў тытул імперскага князя.

У Трансільваніі Дзьёрдзь Ракацы заахвочваў развіццё горнай справы, рамёстваў, гандлю. Усталяваў дружалюбныя сувязі з Багданам Хмяльніцкім. Спадчыннікам на прастоле Трансільваніі стаў яго сын, Дзьёрдзь II Ракацы, абраны князем у 1648 годзе.

Remove ads

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #118958089 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 красавіка 2014.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27302'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q36578'></a>
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #118958089 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27302'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q36578'></a>
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads