Сабор Святога Міхаіла (Алба-Юлія)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сабор Святога Міхаіла (Алба-Юлія)map
Remove ads

Кафедральны сабор Святога Міхаіла (рум.: Catedrala Sfântul Mihail) у румынскім горадзе Алба-Юліясабор рымска-каталіцкай архіепархіі Алба-Юліі. Раманска-гатычная базіліка адносіцца да найбольш значных сярэдневяковых збудаванняў Трансільваніі. Сярод венграў храм таксама лічыцца нацыянальным помнікам і вядомы пад назваю «Сабор Святога Іштвана» (венг.: Székesegyház a Szent István király) у гонар яго заснавальніка Іштвана I.

Хуткія факты Сабор Святога Міхаіла, Краіна ...
Thumb
Унутры сабора
Remove ads

Гісторыя

Архітэктурны комплекс сабора і рэзідэнцыі епіскапа ўзнік пасля заснавання епіскапства ў 1009 годзе. Сабор быў настолькі моцна пашкоджаны пры набегу татар у 1241 годзеberu, што яго прыйшлося будаваць занава. Новы сабор будаваўся ў два заходы 1246—1291 і 1320—1356. У 15 ст. Янаш Хуньядзі прызначыў сабор радавой пахавальняй і загадаў яго адрэстаўрыраваць. У 16 ст. былі дабаўлены фрэскі ўнутры сабора і рэнесансная капліца з паўночнага боку.

З прыходам у Венгрыю ў 16 ст. Рэфармацыі сабор Святога Міхаіла стаў кальвінісцкім і заставаўся такім пры асманах. Пры Габсбургах сабор і епіскапства ў 1700 годзе зноў сталі каталіцкімі.

Пасля ўключэння Трансільваніі ў склад Румынскага каралеўства ў 1921—1923 гадах побач быў пабудаваны румынскі праваслаўны кафедральны Троіцкі саборbeen.

Remove ads

Архітэктура і аздабленне

Свята-Міхайлаўскі сабор уяўляе сабой трохнефную базіліку з трансептам. У архітэктуры масіўнага заходняга боку пераважаюць раманскія формы. З відавочна двух запланаваных веж зроблена толькі паўднёвая. Сённяшні выгляд сабора — вынік некалькіх стагоддзяў работ. На франтоне партала стаяць чатыры статуі святых 18 ст. Аркі і скляпенні падоўжнага нефа раннегатычныя, хор у стылі высокай готыкі.

З убранства найперш вартыя ўвагі два раманскія рэльефы Архангела Міхаіла, гатычная П’ета, а таксама барочныя кафедра і сядзенні для хора.

Арган з 2209 трубамі быў зроблены ў 1877 годзе Іштванам Коланічам.

Remove ads

Пахаванні

У сабары знаходзяцца шматлікія высокамастацкія надмагільныя помнікі, сярод якіх пахаванні:

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads