Дзюн’іціра Каідзумі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзюн’іціра Каідзумі
Remove ads

Дзюн'іціра Каідзумі (нар. 8 студзеня 1942, Іакосука, Канагава) — лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Японіі і прэм'ер-міністр Японіі з 2001 па 2006.

Хуткія факты Дзюн'іціра Каідзумі, Міністр замежных спраў Японіі[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў універсітэт Кэйо ў Токіа ў 1967 годзе. З 1972 года дэпутат (у 1986-1987 гадах старшыня камітэта па фінансах) Палаты прадстаўнікоў парламента Японіі ад кіруючай Ліберальна-дэмакратычнай партыі (ЛДП).

З канца 1970-х на кіруючых пасадах у ЛДП: старшыня камітэта па фінансах (з 1980 года), намеснік генеральнага сакратара (з 1983 года),першы намеснік старшыні камітэта па па парламенцкіх пытаннях (з 1987 года), старшыня камісіі па палітыцы ў галіне медыцынскага забеспячэння (з 1989 года), першы намеснік генеральнага сакратара (1991-1992), а таксама ва ўрадзе Японіі: парламенцкі намеснік міністра фінансаў (1979-1980), міністр аховы здароўя (1988-1991 і 1996-2001), міністр пошты і тэлекамунікацый (1992-1996).

З красавіка 2001 года прэзідэнт ЛДП і прэм'ер-міністр Японіі. Урад Каідзумі ажыццяўляў праграму захадаў па вывадзе Японіі з эканамічнага крызісу; у знешняй палітыцы арыентаваўся на ЗША, у т.л. падтрымаў амерыкана-брытанскую ваенную аперацыю ў Іраку ў 2003 годзе.

Ва ўнутранай палітыцы прыхільнік рэформаў, змяншэння ўрадавага доўгу і прыватызацыі паштовай службы. Знешняя палітыка пры ім адзначылася пагаршэннем адносінаў з Кітаем, Паўднёвай Карэяй і Расіяй. Нягледзячы на пратэсты з боку краін, акупаваных Японіяй у перыяд Другой сусветнай вайны, неаднаразова наведваў вядомы сінтаісцкі Храм Ясукуні, у якім шануюцца духі загінулых падчас вайны японскіх салдат і ваенных дзеячаў, у тым ліку якія ўчынілі ваенныя злачынствы. Неаднаразова патрабаваў вяртання ад Расіі часткі Курыльскіх астравоў. Актыўна прапагандаваў адпраўку японскага кантынгенту ў Ірак. Выступаў за змяненне Канстытуцыі Японіі з мэтай зацвердзіць спадчыну імператарскага трона па жаночай лініі.

Remove ads

Зноскі

  1. Junichirō Koizumi // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  2. Junichiro Koizumi // The Fine Art Archive — 2003.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q10855166'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads