Дзямідавіцкі сельсавет (Касцюковіцкі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дзямі́давіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Дзямідавічы.

Хуткія факты Дзямідавіцкі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Касцюковіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Касцюковіцкім раёне БССР. 5 снежня 1931 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Тупічына, сельсавет перайменаваны ў Тупічынскі.

8 снежня 1959 года цэнтр Прусінскага сельсавета перанесены ў вёску Дзямідавічы, сельсавет перайменаваны ў Дзямідавіцкі, таксама да сельсавета далучана частка скасаванага Пячарскага сельсавета (8 населеных пунктаў: Аляксандраўка, Гарадок, Іванаўка, Круты Роў, Пабеда, Ракітнік, Рэспубліка і Тупічын) і частка скасаванага Каніцкага сельсавета (3 населеныя пункты: Вітунь, Вялікая Мухаўка і Малая Мухаўка)[1]. На 1 студзеня 1974 года ў склад сельсавета ўваходзілі 24 населеныя пункты[2]. У сакавіку 1977 года скасавана вёска Паўлаўка (злілася з вёскай Дзямідавічы)[3].

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1550 чалавек[4], з іх 94,1 % — беларусы, 4,1 % — рускія, 1,2 % — украінцы, 0,4 % — азербайджанцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1073 чалавекі[6].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 18.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 178. — 248 с. 10 000 экз.
  3. Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 і 29 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads