Дзяніс Віталевіч Кавалеўскі
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзяніс Кавалеўскі (нар. 2 мая 1992, Орша) — беларускі футбаліст, абаронца.
Remove ads
Клубная кар’ера
Пачынаў займацца футболам у роднай Оршы, пазней паступіў у мінскае Рэспубліканскае вучылішча алімпійскага рэзерву (РВАР), адкуль перайшоў у сістэму мінскага «Дынама», гуляў за дубль і фарм-клуб «Дынама-2». У сезоне 2012 быў аддадзены ў арэнду ў мазырскую «Славію», дзе стаў іграком асновы.
У лютым 2013 года перайшоў у мазырскі клуб. У сезоне 2013 таксама стала гуляў у асноўным складзе, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу.
У лютым 2014 года перайшоў у брэсцкае «Дынама». У брэсцкім клубе стаў звычайна выступаць на пазіцыі апорнага паўабаронцы. Па заканчэнні сезона 2015 пакінуў клуб[3].
У студзені 2016 года вярнуўся ў мазырскую «Славію»[4]. У складзе мазыран у сезоне 2016 звычайна быў апорным паўабаронцам, часам гуляў у цэнтры абароны. У сезоне 2017 стаў капітанам каманды. Прапусціўшы пачатак сезона, пазней замацаваўся ў стартавым складзе, аднак у жніўні зноў выбыў з-за траўмы. У пачатку сезона 2018 звычайна выхадзіў на замену, але пазней замацаваўся ў стартавым складзе і дапамог камандзе перамагчы ў Першай лізе. У сезоне 2019 быў трывалым іграком стартавага складу, у сезоне 2020 стаў радзей з’яўляцца на полі.
У ліпені 2020 года пакінуў мазырскі клуб[5] і неўзабаве далучыўся да бабруйскай «Белшыны»[6], дзе стаў выступаць у стартавым складзе. У снежні 2020 года пакінуў клуб[7].
Са студзеня 2021 года стаў трэніравацца з «Мінскам» і ў сакавіку падпісаў кантракт[8]. Гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[9].
У лютым 2022 года стаў іграком клуба «Сцяг Працы» з трэцяга дывізіёна Расіі[10]. У ліпені 2022 года вярнуўся ў Беларусь, папоўніўшы склад рагачоўскага «Макслайна»[11]. У снежні 2022 года пакінуў рагачоўскую каманду[12].
Са студзеня 2023 года стаў працаваць дзіцячым трэнерам у Калінінградзе[13].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.
Дасягненні
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2018
Статыстыка выступленняў
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads