Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2021

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2021 (31-ы Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд Вышэйшай лігі) — чэмпіянат па футболе сярод беларускіх каманд 2021 года.

Хуткія факты Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2021 Беларусбанк — Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд Вышэйшай лігі ...

Турнір пачыналі 16 каманд, аднак пасля 15 матчаў з-за фінансавых праблем са спаборніцтваў зняўся рэчыцкі «Спадарожнік», у застаўшыхся матчах яму былі прысуджаны тэхнічныя паражэнні 0:3. У лідары ж адразу выйшаў салігорскі «Шахцёр», які са старту выдаў рэкордную серыю з 13 перамог запар. У далейшым, нягледзячы на шэраг няўдач і канкурэнцыю з боку барысаўскага БАТЭ, салігорскі клуб здолеў захаваць першы радок і за тры туры да фінішу стаў чэмпіёнам, абараніўшы свой тытул папярэдняга года. За іншыя прызавыя месцы вялася вострая барацьба паміж БАТЭ, мінскім «Дынама», «Гомелем» і брэсцкім «Рухам», якая скончылася толькі ў апошнім туры: БАТЭ заняў другое месца, а «Дынама» стала трэцім.

Remove ads

Рэгламент

Як і ў папярэднім сезоне, у турніры прымаюць удзел 16 каманд, якія гуляюць паміж сабой па два матчы — дома і ў гасцях (усяго па 30 матчаў). Дзве апошнія каманды Вышэйшай лігі 2021 наўпрост пакідаюць турнір, іх месца займаюць дзве найлепшыя каманды Першай лігі, а 14-я каманда Вышэйшай лігі праводзіць два дадатковыя пераходныя матчы з трэцяй камандай Першай лігі за месца ў Вышэйшай лізе на наступны сезон.

У рэгламент турніру былі дададзены некалькі новаўвядзенняў. Яшчэ ў 2020 годзе было вырашана, што на полі ў сезоне 2021 у складзе кожнай каманды мусіць знаходзіцца як мінімум адзін ігрок 1999 года нараджэння або маладзей[1]. Раней падобныя ліміты ўводзіліся ў Першай і Другой лігах, аднак у Вышэйшай лізе ён быў ужыты ўпершыню.

У студзені 2021 года быў зацверджаны верхні ліміт заробкаў для футбалістаў і трэнераў[2].

У лютым 2021 года было вырашана, што ў матчах будзе дазволена рабіць па 5 замен з кожнага боку, адна з якіх — для ігракоў 1999 года нараджэння і маладзей[3]. Раней было дазволена максімум 3 замены; пашырэнне было зроблена ў адпаведнасці з рэкамендацыямі ФІФА ў сувязі з пандэміяй COVID-19. Захавалася патрабаванне аб наяўнасці мінімум шасці беларусаў на полі ў кожнай каманды.

22 лютага 2021 года адбылася жараб’ёўка турніру[4].

Remove ads

Змены ў параўнанні з папярэднім сезонам

Згодна з вынікамі сезона 2020, «Белшына» і «Смалявічы» страцілі месца ў Вышэйшай лізе, «Спадарожнік» і «Гомель» выйшлі з Першай лігі ў Вышэйшую. «Слуцк» перамог у стыкавых матчах «Крумкачы» і захаваў месца ў Вышэйшай лізе. У той жа час у пачатку 2021 года стала вядома, што «Гарадзея» адмаўляецца ад удзелу ў Вышэйшай лізе ў сезоне 2021. На вакантнае месца маглі прэтэндаваць каманды, якія занялі ў Першай лізе месца не ніжэй за шостае. «Крумкачам» АБФФ адмовіла ў павышэнні, матывуючы гэта спачатку тым, што яны страцілі гэтае права ў стыкавых матчах, пасля — невыкананнем неабходных умоў для праходжання працэдуры ліцэнзавання[5]. «Арсенал» і «Лакаматыў», якія занялі ў Першай лізе 2020 чацвёртае і пятае месцы адпаведна, адмовіліся ад магчымасці павышэння. Прапанову атрымаць месца ў Вышэйшай лізе прыняла «Смаргонь»[6], якая заняла шостае месца ў Першай лізе 2020, і пасля паспяховага праходжання працэдуры ліцэнзавання далучылася да ўдзельнікаў Вышэйшай лігі.

Клубы, якія выйшлі ў Вышэйшую лігу з Першай лігі

Клубы, якія страцілі месца ў Вышэйшай лізе па выніках сезона 2020

Remove ads

Клубы-ўдзельнікі

Трэнеры і капітаны

Больш інфармацыі Клуб, Галоўны трэнер ...

Прадстаўніцтва па рэгіёнах

У 31-м чэмпіянаце Беларусі па футболе прымалі ўдзел футбольныя клубы з усіх абласцей краіны, акрамя Магілёўскай.

Стадыёны

Больш інфармацыі БАТЭ (Барысаў), Віцебск ...
Remove ads

Турнірная табліца

Больш інфармацыі М, Каманда ...

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

Вынікі матчаў

Дома / На выездзе1 БАТ ВІЦ ГОМДБРДМНІСЛМІННГРРУХСЛМСЛУСМГСПРТЖДШАХБДУ
БАТЭ 4:0 3:2 0:2 1:1 2:2 1:0 3:0 3:2 3:0 3:0 1:0 2:1 3:0 1:0 2:1
Віцебск 0:0 0:0 3:1 0:0 0:4 3:1 2:0 0:0 2:2 0:0 5:0 3:0* 0:1 1:2 3:2
Гомель 2:2 4:1 0:0 2:0 2:0 5:0 2:0 0:0 3:0 4:1 0:0 2:0 1:1 2:3 4:0
Дынама Брэст 0:0 0:0 1:0 1:1 1:0 2:2 1:3 1:1 0:3 0:0 2:2 3:0* 3:2 0:3 0:1
Дынама Мінск 0:2 3:1 1:2 2:0 2:1 2:0 2:0 0:1 4:0 1:0 2:0 3:0* 3:0 1:2 2:0
Іслач 1:4 0:1 1:2 1:1 1:3 1:1 2:0 0:1 1:0 2:0 2:0 3:0* 0:0 0:1 0:4
Мінск 2:2 3:3 0:0 1:0 1:3 1:0 0:4 2:2 0:6 2:1 2:2 3:0* 0:2 0:3 2:1
Нёман 0:2 0:0 1:0 0:1 1:2 1:2 0:2 0:1 2:2 1:0 5:0 2:2 3:1 1:2 3:0
Рух 2:2 2:0 1:1 3:2 1:3 7:1 1:0 2:0 2:1 1:0 5:0 2:0 3:0 1:0 0:0
Славія 3:1 0:2 2:4 1:1 0:0 1:1 1:2 1:1 1:1 3:1 1:1 3:0* 0:1 0:4 2:3
Слуцк-2024 3:4 1:2 1:4 1:1 1:1 2:1 2:2 1:1 3:0 2:1 2:1 3:2 2:0 1:4 2:0
Смаргонь 1:3 2:0 1:2 1:1 0:5 1:2 1:0 0:2 1:1 0:2 1:1 2:0 1:3 2:2 2:2
Спадарожнік 0:3* 4:3 0:3* 0:4 0:5 1:5 0:1 0:3* 0:3* 0:2 0:3* 0:3* 0:3* 1:2 0:3*
Тарпеда-БелАЗ 0:3 1:0 0:1 0:2 1:2 3:3 2:1 1:1 3:3 2:0 0:1 7:1 2:0 0:1 0:1
Шахцёр 1:0 2:0 0:1 1:1 1:0 4:0 1:0 1:0 4:1 4:1 1:1 3:0 3:0* 3:1 2:0
Энергетык-БДУ 1:1 2:2 3:2 0:0 0:1 1:1 1:1 1:1 0:2 2:3 1:0 3:0 0:1 1:1 1:2

Прыведзены вынікі ўсіх матчаў, згуляных на 28 лістапада 2021
Крыніца: football.by
1 Каманда, якая гуляе на хатнім стадыёне, паказана ў левым слупку.
* Рэчыцкі «Спадарожнік» зняўся з турніру пасля 15-га тура, у застаўшыхся матчах камандзе было прысуджана тэхнічнае паражэнне 0:3.
Колеры: сіні = перамога гаспадараў; жоўты = нічыя; чырвоны = перамога гасцей.

Стыкавыя матчы

Па выніках сезона мазырская «Славія», якая заняла 14-е месца, была вымушана бараніць сваё месца ў Вышэйшай лізе ў стыкавых матчах супраць клуба «Крумкачы» з Мінска (трэцяе месца ў Першай лізе). Па суме дзвюх сустрэч «Славія» захавала месца ў Вышэйшай лізе.

Першы матч

Больш інфармацыі Славія (Мазыр), 1:0 (0:0) ...

Адказны матч

Больш інфармацыі Крумкачы (Мінск), 0:0 (0:0) ...
Remove ads

Статыстыка ігракоў

Больш інфармацыі №, Ігрок ...

Крыніца: Football.By

Remove ads

Узнагароды

Узнагароды сезона 2021 былі абвешчаны 9 снежня 2021 года на цырымоніі «Зорны мяч»[9].

Клубныя ўзнагароды

Больш інфармацыі Узнагарода, Лаўрэат ...

Індывідуальныя ўзнагароды

Больш інфармацыі Узнагарода, Лаўрэат ...

Зборныя чэмпіянату

Remove ads

Зноскі

  1. Исполком АБФФ ввел новый лимит на молодых игроков с сезона-2020/21(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2022. Праверана 11 сакавіка 2021.
  2. Футбол. БФФ — "Крумкачам" об отказе в лицензировании: членство ООО "НФК Крумкачы" составляет менее двух лет подряд(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2021. Праверана 11 сакавіка 2021.
  3. Пасля 7-га тура не выконваў абавязкі, фармальна выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера быў Юрый Лукашоў, аднак фактычна камандай кіраваў Віктар Кумыкоў
  4. Фактычна выконваў абавязкі галоўнага трэнера ў 8—11 турах, пасля быў прызначаны галоўным трэнерам, але абавязкаў ужо не выконваў
  5. Лауреаты года. Гомель в авангарде(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 снежня 2021. Праверана 14 снежня 2021.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads