Дзяніс Уладзіміравіч Пушылін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзяніс Уладзіміравіч Пушылін
Remove ads

Дзяніс Уладзіміравіч Пушылін (укр.: Деніс Володимирович Пушилін; 9 мая 1981, Макееўка) — адзін з лідараў часткова прызнанай Данецкай Народнай Рэспублікі, спікер Вярхоўнага савета Данецкай Народнай Рэспублікі (з 15 мая 2014 года)[1], сустаршыня часовага ўрада Данецкай Народнай Рэспублікі (з 7 красавіка 2014 г.)[2][3]. Адзін з кіраўнікоў ўкраінскага аддзялення «МММ»[4][5][6].

Хуткія факты Дзяніс Уладзіміравіч Пушылін, 1-ы старшыня прэзідыума Вярхоўнага савета Данецкай Народнай Рэспублікі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 9 мая 1981 года ў Макееўцы Данецкай вобласці. Дзяцінства і юнацтва правёў на радзіме.[7]

У 1998 годзе скончыў Макееўскі гарадскi ліцэй. З 1999 года па 2000 год праходзіў службу ў Нацыянальнай гвардыі Украіны[7]. Скончыў данбаскую нацыянальную акадэмію будаўніцтва і архітэктуры (факультэт «эканоміка прадпрыемства»)[7].

З 2002 года працаваў у гандлёвай фірме «Солодке життя»[7]. З'яўляўся функцыянерам руху «МММ», быў валанцёрам, а затым, калі на аснове «МММ» была створана партыя, Пушылін стаў яе сябрам[6].

5 красавіка 2014 быў прызначаны намеснікам «народнага губернатара» Данецкай вобласці Паўла Губарава[8], а затым узначаліў мітынг жыхароў Данецка[6]. 7 красавіка была абвешчаная Данецкая Народная Рэспубліка, Пушылін стаў адным з кіраўнікоў часовага ўрада ДНР[2].

29 красавіка уключаны ў спіс асоб, у дачыненні да якіх уведзены санкцыі — забарона на ўезд і замарожванне актываў у ЕС[9].

15 мая быў прызначаны старшынёй прэзідыума Вярхоўнага савета самаабвешчанай Данецкай Народнай Рэспублікі[1][10]. З сярэдзіны чэрвеня знаходзіўся ў Маскве. 18 ліпеня прыслаў заяву аб адстаўцы, якая была падтрымана «дэпутатамі» ДНР[11].

Remove ads

Зноскі

  1. МММ шагает по Украине! Денис Пушилин получил удостоверение кандидата в депутаты! Общесистемный вебинар 11.11.13г.(недаступная спасылка) (16 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2014. Праверана 18 чэрвеня 2014.
  2. Автобиография Дениса Пушилина (укр.). Портал «МММВолонтёр» (25 лістапада 2013).
  3. Главой президиума ДНР избран Денис Пушилин. // Российская газета (19 мая 2014).
  4. Артем Филипенок, Александра Федотова. ЕС обнародовал новый санкционный список против России. (руск.) РБК, 29.04.2014
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads