Данецкая Народная Рэспубліка
Тэрарыстычная арганізація/дзяржаўнае фармараванне на Ўсходзе Ўкраіны, дзейнічае на частцы тэрыторыі Данецкай вобласці з 2014 года пры палі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дане́цкая Наро́дная Рэспу́бліка (руск.: Донецкая Народная Республика), або скарочана ДНР — тэрытарыяльнае ўтварэнне, якое існуе на тэрыторыі акупаванай Расіяй Данецкай вобласці Украіны, суб’ект Расійскай Федэрацыі.
![]() | Нейтральнасць артыкула пад пытаннем |
Размешчана на Данецкім кражы і Прыазоўскім ўзвышшы.
Remove ads
Гісторыя
Перадгісторыя
28 лістапада 2004 года ў Севераданецку адкрыўся з’езд дэпутатаў , прыхільнікаў Віктара Януковіча, якія асудзілі масавыя пратэсты ў Кіеве і заявілі пра неабходнасць стварыць аўтаномнае ўтварэнне ў складзе Украіны для абароны жыхароў усходу краіны[6].
У снежні 2005 года ў Данецкай вобласці была створана грамадская арганізацыя «Данецкая рэспубліка », якая выступала за федэралізацыю Украіны з утварэннем у яе складзе аўтаноміі. Удзельнікі руху звярталіся да памяці пра Данецка-Крыварожскую рэспубліку, што існавала ў гады Грамадзянскай вайны.
У лістападзе 2007 года суд забараніў дзейнасць арганізацыі «Данецкая рэспубліка». Служба бяспекі Украіны распачала крымінальную справу супраць кіраўніцтва арганізацыі за заклікі да парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны[7][8].
Абвяшчэнне
Пасля дзяржаўнага перавароту ва Украіне ў 2014 годзе, арганізаванага прыхільнікамі еўраінтэграцыі, насельніцтва паўднёва-ўсходніх абласцей краіны, у асноўным рускамоўнае, адмовілася падпарадкоўвацца новым уладам. У Данецкай і Луганскай абласцях пачаліся масавыя пратэсты, было сфармавана народнае апалчэнне.

6 красавіка мітынгоўцы захапілі будынак абласной адміністрацыі. На наступны дзень самаабвешчаныя дэпутаты так званага «Народнага савета » абвясцілі Данецкую народную рэспубліку і прызначылі дату рэферэндуму аб яе дзяржаўнай самастойнасці. У канцы красавіка была абвешчана і Луганская народная рэспубліка.
11 мая 2014 года ў ДНР і ЛНР прайшлі рэферэндумы аб самавызначэнні. На галасаванне прыйшлі 75 % (у Данецкай вобласці) і 81 % (у Луганскай вобласці) жыхароў, з якіх амаль 90 % выказаліся за суверэнітэт рэспублік[9][10].
Супрацьстаянне ўладам Украіны

Улады Украіны абвінавацілі пратэстоўцаў у сепаратызме. Яшчэ 7 красавіка 2014 года в. а. прэзідэнта Аляксандр Турчынаў паведаміў пра стварэнне «антыкрызіснага штаба» і пачатку «антытэрарыстычных мерапрыемстваў супраць тых, хто ўзяў у рукі зброю». Аднак пратэсты не спыніліся.
13 красавіка 2014 года Турчынаў паведаміў, што Савет нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны «прыняў пастанову пачаць шырокамаштабную антытэрарыстычную аперацыю з прыцягненнем Узброеных Сіл Украіны» на ўсходзе краіны. Улады запатрабавалі ад пратэстоўцаў да 14 красавіка разблакаваць захопленыя будынкі і скласці зброю, але гэты ўльтыматум быў адкінуты.
15 красавіка 2014 года Турчынаў заявіў, што ўначы на поўначы Данбаса пачалася «сілавая фаза» антытэрарыстычнай аперацыі. Неўзабаве ў рэгіёне пачаліся поўнамаштабныя баявыя дзеянні з ужываннем цяжкай бронетэхнікі і авіяцыі, пры гэтым інтэнсіўнасць канфлікту пастаянна ўзрастала.
Узброены канфлікт, які пачаўся ў 2014 годзе, працягваўся восем гадоў. Па дадзеных ААН, за гэтыя гады на паўднёвым усходзе Украіны загінулі каля 14 тыс. чалавек з абодвух бакоў, у тым ліку каля 3,5 тыс. цывільных асоб, звыш 30 тыс. атрымалі раненні. Каля 2 млн чалавек сталі вымушанымі перасяленцамі (уключаючы бежанцаў і ўнутрана перамешчаных асоб)[11].
Мінскія пагадненні
Пры пасярэдніцтве АБСЕ, Расіі, Германіі і Францыі бакі ў верасні 2014 года і ў лютым 2015 года дамовіліся узгадніць план мірнага ўрэгулявання і спыненне агню. Важным пунктам пагадненняў стала патрабаванне правядзення Украінай рэформы па дэцэнтралізацыі ўлады, у тым ліку прыняцце закона пра асаблівы статус Данбаса[11].
Пачатак расійска-ўкраінскай вайны
21 лютага прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указы аб прызнанні ДНР і ЛНР і даручыў расійскім узброеным сілам забяспечыць функцыі па падтрыманні міру ў рэспубліках. У той жа дзень Уладзімір Пуцін, Дзяніс Пушылін і Леанід Пасечнік падпісалі дамовы аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе, у тым ліку ваеннай.
24 лютага 2022 года Расія пачала так званую «Спецыяльную ваенную аперацыю» на тэрыторыі Украіны. У ходзе баявых дзеянняў пад кантроль УС РФ перайшлі таксама вялікая частка Запарожскай і Херсонскай абласцей[11].
Анексія
23-27 верасня 2022 года ў рэспубліках Данбаса, а таксама ў Запарожскай і Херсонскай абласцях былі арганізаваны рэферэндумы па пытанні ўваходжання гэтых тэрыторый у склад Расіі. Пераважная большасць выказалася за ўваходжанне ў РФ: у ДНР — 99,23 % удзельнікаў рэферэндуму пры яўцы 97,51 %, у ЛНР — 98,42 % пры яўцы 94,15%, у Запарожжы — 93,11 % пры яўцы 85,4 %, у Херсонскай вобласці — 87,05 % пры яўцы 76,86 %.
30 верасня 2022 года ў Маскве былі падпісаны дамовы аб уваходжанні чатырох рэгіёнаў у склад РФ. 4 кастрычніка кіраўнік расійскай дзяржавы падпісаў федэральныя канстытуцыйныя законы аб прыняцці ДНР і ЛНР, Запарожскай і Херсонскай абласцей у Расійскую Федэрацыю, як яе новых суб’ектаў[11].
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads