Дзяражня (возера)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дзяра́жня — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці, за 21 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Расоны, за 3,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Мілавіды, у басейне ракі Свольна.

Хуткія факты Дзяражня, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні 0,06 км². Даўжыня 0,3 км, найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 0,88 км.

Знаходзіцца ў лесе. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м. Авальная катлавіна акружана забалочанай поймай.

Remove ads

Літаратура

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. 10 000 экз. ISBN 5-85700-133-1.
  • Ліст карты N-35-9. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1984 год. (руск.)

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads