Дзяржынск (Ніжагародская вобласць)
горад у Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзяржынск (руск.: Дзержинск) — горад (з 1930) у Расіі, гарадская акруга ў складзе Ніжагародскай вобласці. Насельніцтва 216,5 тыс. чалавек (2023). Заснаваны ў 1929 годзе.
Remove ads
Гісторыя
У XIX ст. мясцовасць выкарыстоўвалася як дачная. Адкрыццё ў 1862 годзе чыгуначнай станцыі Чорнае Маскоўска-Ніжагародскай чыгункі спрыяла прамысловаму развіццю раёна.
Эканоміка
Дзяржынск з’яўляецца адным з цэнтраў хімічнай прамысловасці Расіі: прадпрыемствы горада вырабляюць мінеральныя ўгнаенні, гербіцыды, прадукты арганічнага сінтэзу. Ядро хімічнага комплексу Дзяржынска фармуюць дзесяць буйных акцыянерных таварыстваў: «Сібур-Нефцяхім», «Сінтэз», «Дзяржынскае Аргшкло», «Карунд», «Пластык», «Авіябор», ФКП «Завод імя Я. М. Свярдлова», «Акрылат», «Дзяржынскхіммаш» і «Дзяржынскі завод хімічнага абсталявання „ЗАРА“».
Харчовая прамысловасць прадстаўленая чатырма буйнымі прадпрыемствамі: ААТ «Дзяржынскі мясакамбінат „ДЭМКА“», ААТ «Дзяржынскхлеб», ААТ «Мукамольны завод», ТАА «Калінаў мост».
Тэкстыльная і швейная вытворчасці прадстаўлены ЗАТ «Русь», ААТ «Ліна».
У Дзяржынску размешчаны два буйных прадпрыемства па вытворчасці будматэрыялаў — ТАА «Кнауф Гіпс Дзяржынск» і ТАА «Сілікатбуд».
Энергетыка прадстаўлена ААТ «Дзяржынская ЦЭЦ» і ААТ «Энергарэмонт», МУП «Цеплаэнерга». Збор, ачыстку і размеркаванне вады здзяйсняе ТАА «ДВК» (раней МУП ВКХ «Выток»). Буйны вытворца абсталявання для размеркавання энергіі ААТ «НІПОМ».
Навуковы патэнцыял горада складаюць вядучыя НДІ ФДУП «Крышталь», ФДУП НДІ Палімераў, ФГУП НІІмаш і ААТ «НІІК», якія займаюцца распрацоўкамі НДВКП у вобласці хімічнай і абароннай вытворчасці.
Remove ads
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Бітэрфельд-Вольфен, Германія (1996)[38]
Гродна, Беларусь (верасень 2005)[39]
Друскенікі, Літва (2009)[40]
Зеленадольск, Расія (27 чэрвеня 2011)[41]
Вядомыя асобы
- Ізольда Васілеўна Ізвіцкая (1932—1971) — савецкая кінаактрыса.
- Эдуард Лімонаў (1943—2020) — пісьменнік, публіцыст.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads