Дзятлавіцкі сельсавет (Ваўкавыскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дзя́тлавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Дзятлавічы.

Хуткія факты Дзятлавіцкі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Боблаўскі сельсавет у складзе Ваўкавыскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Боблава. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года перайменаваны ў Дзятлавіцкі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Дзятлавічы[1]. 2 снежня 1961 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Воўпаўскага (вёскі Андрушы, Боблава, Дзятлавічы, Зарачаны, Крываносаўцы, Пасынкі) і Рэплеўскага (вёскі Агароднікі, Альхова, Бойдаты, Дуляўцы, Мількаўцы, Міслюкі) сельсаветаў[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads