Дзяцькаўскі раён

муніцыпальны раён у Бранскай вобласці Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзяцькаўскі раёнmap
Remove ads

Дзя́цькаўскі раён (руск.: Дятьковский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Дзяцькава.

Хуткія факты Дзяцькаўскі раён, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Плошча раёна — 1420 км². Асноўная рака — Балва, левы прыток Дзясны.

Гісторыя

5 ліпеня 1944 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была ўтворана Бранская вобласць, у склад якой, нароўні з іншымі, быў уключаны і Дзяцькаўскі раён. У 1963 годзе раён быў скасавана, у 1965 годзе адноўлены.

Дэмаграфія

Насельніцтва раёна складае 62,6 тыс. чалавек, у тым ліку ў гарадскіх паселішчах жыве каля 53,7 тыс. З астатніх 9 тыс. жыхароў каля 7 тыс. жывуць у трох найбуйнейшых сельскіх населеных пунктах (Слабадзішча, Беразіно, Дружба), пераважна ў шматкватэрных будынках з гарадскімі выгодамі.

Больш інфармацыі №, Населены пункт ...

Усяго налічваецца 36 населеных пунктаў.

Remove ads

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Пасля муніцыпальнай рэформы (2005) у раёне налічваецца 5 гарадскіх і 5 сельскіх паселішчаў:

Гарадскія паселішчы:

  • Быташскае гарадское паселішча
  • Дзяцькаўскае гарадское паселішча
  • Івоцкае гарадское паселішча
  • Любаханскае гарадское паселішча
  • Старскае гарадское паселішча

Сельскія паселішчы:

  • Бярэзінскае сельскае паселішча
  • Вялікажукоўскае сельскае паселішча
  • Вярхоўскае сельскае паселішча
  • Нямерыцкае сельскае паселішча
  • Слабадзішчанскае сельскае паселішча
Remove ads

Эканоміка

Дзяцькаўскі раён належыць да ліку прамысловых раёнаў. Па аб’ёме вырабленай прадукцыі раён займае другое месца ў вобласці. Прамысловасць раёна — пераважна шкляная і дрэваапрацоўчая, таксама развітая вытворчасць будматэрыялаў. У раёне 9 буйных прадпрыемстваў. Мае месца дадатная дынаміка прамысловай вытворчасці; так, за 2007 год аб’ём адгружанай прадукцыі склаў 5229,5 млн рублёў.

Remove ads

Транспарт

Праз раён праходзяць аўтадарога Р68 Бранск — Дзяцькава — Людзінава — Кіраў — траса А101 і чыгуначная лінія Бранск — Вязьма, дзякуючы чаму ўсе гарадскія паселішчы раёну маюць простае злучэнне з абласным цэнтрам. У горадзе Дзяцькава развіты гарадскі аўтобусны транспарт; існуе рэгулярнае аўтобуснае злучэнне з Масквой.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads