Дзіянісій (іканапісец)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзіяні́сій (каля 1440 — пасля 1502, ці 1503(?)) — рускі жывапісец.
Працаваў пераважна ў Маскве і сярэднярускіх манастырах. Большасць твораў Дзіянісія не захавалася і вядома па пісьмовых крыніцах.
Абразам Дзіянісія, з іх вытанчаным малюнкам і каларытам, з вельмі выцягнутымі, грацыёзнымі фігурамі, уласцівы ўзнёсласць і ўрачыстасць: «Божая Маці Адзігітрыя» (1482), «Спас у сілах» і «Распяцце» (абодва 1500); абразы для Ферапонтава манастыра і роспісы яго сабора выкананы разам з сынамі Уладзімірам і Феадосіем (1500—02 ці 1502—03).
Дзіянісію прыпісваюць таксама абразы «Мітрапаліт Пётр у жыцці», «Мітрапаліт Аляксей у жыцці» і інш.
Remove ads
Літаратура
- Дзіянісій // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. С. 123.
- Данилова И. Е. Фрески Ферапонтова монастыря. М., 1970.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзіянісій (іканапісец)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads