Дніпроўскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дніпроўскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэтmap
Remove ads

Дніпроўскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Дніпры і падпарадкоўваецца Міністэрству аховы здароўя Украіны.

Хуткія факты Дніпроўскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Агульная характарыстыка

Адна з найстарэйшых вышэйшых навучальных устаноў Украіны медычнага профілю. Заснавана 15 верасня 1916 года на базе Кацярынаслаўскіх вышэйшых жаночых курсаў. Статус акадэміі — з 1920 года (вернуты пастановай Кабінета міністраў Украіны ад 20 красавіка 1994 года).

На 59 кафедрах працуюць 646 выкладчыкаў, з іх 98 дактароў навук і 359 кандыдатаў навук. Усяго ў акадэміі працуе больш за 1100 супрацоўнікаў.

42 клінічныя кафедры размешчаны на базе 28 бальніц і выкарыстоўваюць больш за 15 тыс. бальнічных ложкаў. На клінічных базах акадэміі арганізаваны 29 спецыялізаваных цэнтраў.

Акадэмія займае плошчу 85 гектараў. Мае 8 навучальных карпусоў агульнай плошчай 52 000 м², у якіх размешчана 608 навучальных аўдыторый, кабінетаў і лабараторый. У 7 інтэрнатах плошчай 46 000 м² пражываюць 2 900 студэнтаў і лекараў-курсантаў. Акадэмія мае ў сваім распараджэнні спартыўны комплекс, віварый, санаторый-прафілакторый, спартыўна-аздараўленчы лагер, навуковую бібліятэку, тэхнацэнтр і два музеі.

Remove ads

Структура

  • Першы медыцынскі факультэт
  • Другі медыцынскі факультэт
  • Стаматалагічны факультэт
  • Першы міжнародны факультэт
  • Другі міжнародны факультэт
  • Факультэт паслядыпломнай адукацыі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads