Дніпроўскі гуманітарны ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дніпроўскі гуманітарны ўніверсітэт — украінская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Дніпры.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Заснаваны 26 мая 2003 года як Днепрапятроўскі гуманітарны ўніверсітэт. У 2003-2011 гадах універсітэт працаваў на матэрыяльнай базе Днепрапятроўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ўнутраных спраў. З 2011 года адукацыйны працэс ажыццяўляецца ва ўласным чатырохпавярховым будынку, у якім маюцца канферэнц і актавая залы, лекцыйныя залы і навучальныя аўдыторыі, бібліятэка з чытальнай залай, спартыўная і трэнажорная залы, камп'ютарныя класы з сучасным абсталяваннем і доступам да інтэрнэту, буфет-сталовая і інш. Агульная плошча матэрыяльна-тэхнічнай базы універсітэта складае 12376,8 м2.
Адукацыйны працэс ва ўніверсітэце забяспечваюць 17 дактароў навук, прафесараў і 36 кандыдатаў навук, дацэнтаў. Удзельная вага спецыялістаў з навуковымі ступенямі і званнямі сярод навукова-педагагічных работнікаў складае больш за 75 %.
Універсітэт акрэдытаваны на ажыццяўленне адукацыйнай дзейнасці ў сферы вышэйшай адукацыі ў адпаведнасці з ліцэнзіяй Міністэрства адукацыі і навукі Украіны для падрыхтоўкі спецыялістаў па спецыяльнасцях «Псіхалогія», «Правазнаўства», «Турызм», «Гатэльна-рэстаранная справа» на першым (бакалаўр) узроўні, другім (магістр) узроўні і па адукацыйна-кваліфікацыйным ўзроўню спецыяліста.
Remove ads
Структура
- Юрыдычны факультэт
- Факультэт псіхалогіі
- Факультэт турызму і гатэльна-рэстараннай справы
Спасылкі
- Афіцыйны сайт установы Архівавана 27 кастрычніка 2020.
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads