Дніпроўскі дзяржаўны аграрна-эканамічны ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дніпроўскі дзяржаўны аграрна-эканамічны ўніверсітэт — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова сельскагаспадарчага профілю, якая знаходзіцца ў Дніпры.
Remove ads
Гісторыя
Заснаваны 11 верасня 1922 года па рашэнні Упраўлення адукацыяй УССР на базе кафедры заатэхнікі Кіеўскага політэхнічнага інстытута як Кіеўскі ветэрынарна-заатэхнічны інстытут. Складаўся першапачаткова з ветэрынарнага і заатэхнічнага факультэтаў. У 1930 годзе на базе заатэхнічнага факультэта быў створаны Кіеўскі заатэхнічны інстытут, які пастановай Саўнаркама УССР ад 19 красавіка 1934 года быў перабазаваны ў Днепрапятроўск. 14 мая 1991 года Інстытут быў перайменаваны ў Днепрапятроўскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт. У 1995 годзе быў адкрыты інстытут паслядыпломнай адукацыі, а з 1996 года функцыянуе магістратура. У 2014 годзе аграрны універсітэт перайменавалі на аграрна-эканамічны.
Remove ads
Структура
Інстытуты і факультэты
- Інстытут эканомікі
- Інстытут біятэхналогіі і здароўя жывёл
- Агранамічны факультэт
- Інжынерна-тэхналагічны факультэт
- Факультэт водагаспадарчай інжынерыі і экалогіі
- Інстытут паслядыпломнай адукацыі
Каледжы
- Верхнедняпроўскі каледж
- Новамаскоўскі каледж
- Тэхналагічны каледж
- Каледж электрыфікацыі
- Нікапальскі каледж
- Эрастаўскі каледж імя Э. К. Бродскага
Спасылкі
- Афіцыйны сайт установы
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дніпроўскі дзяржаўны аграрна-эканамічны ўніверсітэт
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads