Дніпроўскі нацыянальны ўніверсітэт чыгуначнага транспарту імя акадэміка Усевалада Лазарана

універсітэт From Wikipedia, the free encyclopedia

Дніпроўскі нацыянальны ўніверсітэт чыгуначнага транспарту імя акадэміка Усевалада Лазарана
Remove ads

Дніпроўскі нацыянальны ўніверсітэт чыгуначнага транспарту імя акадэміка Усевалада Лазарана — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова інжынерна-тэхнічнага і транспартнага профілю, якая знаходзіцца ў Дніпры.

Хуткія факты Дніпроўскі нацыянальны ўніверсітэт чыгуначнага транспарту імя акадэміка Усевалада Лазарана, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Агульная характарыстыка

Універсітэт мае ў сваім складзе 11 факультэтаў і цэнтраў, тэхнічны ліцэй, бізнес-школу, філіялы ў Львове і Адэсе. 39 кафедраў маюць 20 філіялаў на прадпрыемствах чыгуначнага транспарту. Для прыцягнення перспектыўнай моладзі для навучання ва ўніверсітэце на галоўных чыгуначных вузлах дзейнічаюць 19 даўніверсітэцкіх цэнтраў.

Прафесарска-выкладчыцкі склад налічвае 650 выкладчыкаў. Сярод іх вучоныя ступені маюць 70 %. Ва ўніверсітэце працуюць 50 дактароў навук, прафесараў, 18 членаў галіновых акадэмій, 85 лаўрэатаў дзяржаўных і імянных прэмій, ганаровых работнікаў навукі, вышэйшай школы і галін народнай гаспадаркі.

Remove ads

Структура

Факультэты

  • Факультэт кіравання энергетычнымі працэсамі
  • Факультэт транспартнай інжынерыі
  • Факультэт упраўлення працэсамі перавозкі
  • Факультэт прамысловага і цывільнага будаўніцтва
  • Эканоміка-гуманітарны факультэт
  • Факультэт камп’ютарных тэхналогій і сістэм

Цэнтры

  • Вучэбна-навуковы цэнтр «Арганізацыя будаўніцтва і эксплуатацыі дарог»
  • Вучэбна-навуковы цэнтр «Масты і тунэлі»
  • Вучэбна-навуковы цэнтр бесперапыннай адукацыі
  • Вучэбна-навуковы цэнтр развіцця прафесійнай адукацыі
  • Цэнтр даўніверсітэцкай падрыхтоўкі і работы з замежнымі студэнтамі
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads